◎ Пульга́ ’мяцеліца, завіруха’ (лід., Сцяшк. Сл.; Бяльк.; усх.-маг., ЛА, 2), пу́льга ’пурга, завіруха’ (Юрч.), рус. пульга ’тс’. Няясна, магчыма, самастойнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу пульгаць ’кідаць’ пад уплывам рус. пурга. Гл. пурга і наст. слова. Астроўскі (Studia Etym. Brun. 2, 157) бачыць тут ратацызм (замену плаўных р < л) тыпу паралюш/ паляру́ш, талерка/ тарэлка і пад.
◎ *Пу́льгаць, пу́льгаты ’разліваць, распырскваць; хлябтаць, сёрбаць’ (драг., Сл. Брэс., Клім.). Гукапераймальнае, “звонкі” варыянт ад пу́лькаць ’тс’.
◎ Пульга́ць ’кідаць’ (лаг., Жд. 3). Відаць, экспрэсіўны варыянт да пуляць ’кідаць, страляць’ (гл.), параўн. швіргаць ’кідаць’ і рус. швырять ’тс’.
◎ Пу́льжына (pulżyno) ’лапатка для ачысткі плуга’ (Тарн.). Няясна; відаць, да плуг з перастаноўкай і суфіксам ‑ьш‑.
Пу́лька ’партыя гульні ў карты’ (ТСБМ). Запазычана з рус. пу́лька ’тс’, што з франц. poule ’агульная сума ставак, складаючых банк у азартнай гульні’, параўн. польск. pula ’тс’; першапачаткова франц. poule ’курыца’, дакладней ’курыца на яйках’, дзе кожнае яйка атаясамліваецца са стаўкай; параўн. Фасмер, 3, 405; Банькоўскі 2, 965.
◎ Пу́лькаць ’хлябтаць; есці рэдкую справу, пускаючы пузыры’ (гродз., Цых.). Гукапераймальнае.
◎ Пу́лькнуць экспр. ’узлавацца’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, да пу́лькаць ’есці, пускаючы пузыры’ (гл.), параўн. пузы‑ ры́ха ’тоўстая, сварлівая кабета’ і пузырыцца ’закіпаць, падымацца пузырамі’ (гл.).
Пульну́ць ’кінуць, шпурнуць, шпурлянуць’ (ТСБМ; Сцяц.; Жд. 2; віл., Сл. ПЗБ), пульну́ты экспр. ’кінуць’ (камян., Жыв. НС). Гл. пуляць.
Пульс (ТСБМ), ст.-бел. пулсъ, пулсо, фулсо ’пульс, сэрцабіццё’. Запазычана з польск. puls, што паходзіць з с.-лац. pulsus ад pellere ’стукнуць, піхнуць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129; Фасмер, 3, 405), старабеларускія фоулъсо, хоулсо разглядаюцца як вынік памылковай рэканструкцыі грэцызаванай формы слова.
Пульсава́ць ’абіваць збожжавыя’ (гродз., Сл. ПЗБ). Крыніцай запазычання лічыцца літ. paisýti ’тс’ (там жа), гл. пойсаваць.
Пульсно́ ’плюсна’: пульсно баліць (паст., Сл. ПЗБ). Утворана метатэзай з дыял. плюсно́, гл. плюсна.