Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Каму́нія ’прычасце, прыняцце асвячонага хлеба і віна’, ’еўхарыстыя’, ’трэцяя частка імшы ў касцёле’ (Федар. 1), ст.-бел. комуния, коммуния ’тс’ запазычана са ст.-польск. komunia, якое з лац. commūniō ’супольнасць, з’яднанасць, адзінства’, а з IV ст. ’аб’яднанне веруючых’, ’прычасце’ < лац. commūnis ’агульны’ (Слаўскі, 2, 402).

Каму́ха ’рэшткі семя пасля выціскання з яго алею’ (навагр., Сл. паўн.-зах.) — у выніку перастаноўкі⇉да макуха (гл.).

Каму́ш ’веранда’ (лун., Нар. сл.). Відаць, паходзіць з укр. комиш ’трыснёг’, якое з тур. kami$ ’тс’. Значэнню ’веранда’ папярэднічала значэнне ’сені’, ’прыбудоўка’ — прымітыўнае збудаванне каля франтона з крокваў і лат, пакрытых (як страха) трыснягом.

Каму́шыкі ’газнічка’ (гродз. Сл. паўн.-зах.). Няясна.

Камштоліцца ’гуляць’ (петрык., Шатал.). Няясна.

Камы́1 ’бульбяная каша’ (Мядзв., Янк., Малч., Гарэц.: шкл., Мат. АС; горац., КЭС; докш., Янк. Мат.; полац., Янк. 2; паўд.-усх., КЭС; ТСБМ, Мат. Гом.; Серб., Бяльк.); ’бульбяная каша з гарохам ці бобам’ (свісл., Шатал.; полац., Нар. сл.; ашм., швянч., глыб., віл., паст., Сл. паўн.-зах.), ’клёцкі з бульбы або з гароху’ (Др.-Падб.); ’каша з бобу ці гароху’ (швянч., Сл. паўн.-зах.; Нік. Очерки; Мат. Гом.): ’пюрэ канаплянае’ (Мат. Гом.), ’каша з льнянога семя’ (барыс., Сл. паўн.-зах.) ’талакно’ (даўг., Сл. паўн.-зах. ’клёцкі, начыненыя мясам’ (рас., в.-дзвін.), ’бульбяная каша, змешаная з тоўчаным макам’ (Грыг., Маш.); ’цвёрдае цеста з аўсянай або гарохавай мукі, скачанае ў шарыкі, зваранае ў вадзе’ (в.-дзвін., КЭС); ’гарохавы суп’ (Жд. 3), ’густое цеста ў камах’ (Нас.), ’клёцкі з цёртай бульбы’ (в.-дзвін., Нар. сл.). Балтызм. Параўн. лат. kami ’тоўчаны, вараны гарох, скачаны ў галкі’ (Блесэ, SB, 5, 22–23). Другое значэнне лат. kams ’ком, камяк’ таксама праглядваецца ў семантыцы бел. камы.

Камы́2 ’ажына’ (Сцяшк.; смарг., Шатал.; Сл. паўн.-зах.). Рус. уладз. комы́ ’тс’, казан. ’макуха’. Макед. комиње ’вінаградныя жамерыны’, комов ’які мае адносіны да вінаградных жамерын; серб.-харв. ко̏м ’жамерыны’ славен. kom ’нешта круглае’; польск. дыял. kom ’камяк’. Відавочна, ажыны названы так паводле іх цвёрдасці і акругленасці формы пладоў. Да прасл. komъ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 179). Параўн. літ. kẽmuras ’гронка ягад’ (Буга, Rinkt, 2, 220).

*Камылга́, комылги ’нарасць на дрэве: на хвоі, на бярозе’ (малар., Нар. лекс.). Утворана ад прыметніка komofe(jь) ’круглы’, ’выступ, нараст на месцы рагоў’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 174–175) і суф. ‑г‑α (Сцяц., Афікс. наз., 134), як сіньги ’рыба сінец, Abramis ballerus’ ад сіні. Галосны ‑ы‑ на месцы ‑e‑, г. зн. [э© у малар. гаворцы, якое знаходзіцца ў чаргаванні з ‑о‑, параўн. укр. весна, зах.-палес. выспа ’вясна’. Роднасным да комылги з’яўляецца ўсх.-маг. кыміня ’куля (шар), зробленая з альховага нарасту’ (Бяльк.), якое пад уплывам каняня ’палка для абапірання пры хадзе’ змяніла л7 > н,

Камы́ш1 ’рагоз., Typha’ (даўг., Сл. паўн.-зах.) перанесена інфарматарам з рус. камыш, параўн. прыклад у запісе (Сл. паўн.-зах., 2, 392).

Камы́ш2 ’запечак’ (маст., Сл. паўн.-зах.). Няясна.

Камэ́ля ’фабрычная пража з танкаруннай воўны’ (свісл., Нар. сл.), ’баваўняныя ніткі’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. мазав., хэдм.-дабж., варм.-мазур, kamlować ’часаць воўну (на спецыяльным грэбені)’. З ням. kämmen ’часаць (воўну)’, Kamm ’грэбень’ (> польск. сілезск. kamy ’ручныя шчоткі для часання воўны’, паўн.-усх. kamie ’тс’, ’машына для часання воўны’.

Камягі́ ’кучавыя воблакі’ (віл., Сл. паўн.-зах.), да камяк, камякі (гл.). Магчыма, пераходу к > г спрыяла экспрэсіўнасць суфікса ‑яго.