*Камылга́, комылга́ ’нарасць на дрэве: на хвоі, на бярозе’ (малар., Нар. лекс.). Утворана ад прыметніка komolъ(jь) ’круглы’, ’выступ, нараст на месцы рагоў’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 174–175) і суф. ‑г‑а (Сцяц., Афікс. наз., 134), як сіньга́ ’рыба сінец, Abramis ballerus’ ад сіні. Галосны ‑ы‑ на месцы ‑e‑, г. зн. [э] у малар. гаворцы, якое знаходзіцца ў чаргаванні з ‑о‑, параўн. укр. весна, зах.-палес. выспа ’вясна’. Роднасным да комылга́ з’яўляецца ўсх.-маг. кыміня́ ’куля (шар), зробленая з альховага нарасту’ (Бяльк.), якое пад уплывам каняня́ ’палка для абапірання пры хадзе’ змяніла л > н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)