Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Наба́т ’трывога, сігнал трывогі’ (БРС). Запазычана з рус. наба́т ’тс’, куды, відаць, трапіла праз цюркскае пасрэдніцтва з араб. nauba ’ахова, змена часу’, мн. л. naubât ’барабаны, у якія б’юць перад дамамі знатных асоб’. Гл. Фасмер, 3, 34.

Набатава́ць ’насварыцца на каго-небудзь, ціха, павучальна’ (Янк. 3.). Гл. батава́ць ’дакараць’.

Набатра́чыць ’нестаранна зрабіць работу’ (ТС). Да батрачыць, батра́к (гл.).

Наба́хаць ’наліць (звыш меры)’ (Сцяц.). Гл. ба́хаць.

Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachturyć ’напаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набах‑ тэрыць ’наліць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́‑ рити ’набіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъхтвамбіць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑© адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).

Набгом ’прагна, нагнуўшы посуд (піць)’ (Касп.) і нагбом ’нагінаючы пасудзіну’ (Нас., Бяльк., БРС), піць набгом ’піць з вялікай пасудзіны, нагнуўшы яе’ (барыс., бялын., Янк. Мат., калінк., З нар. сл.), ’хутка, адразу’ (Сцяшк.), ’піць не шклянкаю, а з бутэлькі, збана ці іншай пасудзіны, нахіліўшы яе’ (Янк. 1), ’(піць) нагінаючы пасудзіну або прыгнуўшыся да вады (возера, ручая)’ (Гарэц.). Гл. нагбом ’тс’ (да нагіба́ць), згодна з Карскім (2–3, 75). Выпадкова супала з укр. на́бгом ’бітком’ (ад бга́ти ’піхаць’); сюды ж, відаць, і набгомка ’невялікая міска’ (Жд. 2) (бо ядуць з яе нахіліўшы?).

Набда́ ’прыбытак, зыск’ (Ласт.), параўн. ст.-бел.: Да не даси набды от блудніцы, што цытуе Ластоўскі з Супрасльскага летапісу. Да наўда (гл.); не выключана народна-этымалагічная сувязь з дбаць (з метатэзай) або з надоба (гл.).

Набе́дры, набедрыкі ’шлеі, частка збруі’ (докш., бабр., Янк. Мат., Янк. 1), ’шоры’ (карэл., Янк. Мат.), ’бакавыя раменьчыкі на мордзе каня’ (Маслен.), ’рамяні, каб хамут на вушы не падаў’ (ТС). Ад бядро (бо шляя апаясвае круп каня), значэнне ’шоры’, ’частка вузлы’ ў выніку падабенства па функцыі, параўн. Сцяцко, НЛС; параўн. таксама іншую назву гэтай дэталі — на‑рытнікі (гл.), корань якой Непакупны (Балто-северно-слав. яз. связи 48) звязвае з літ. rietas ’бядро’.

Набеёдаваць ’наваліць звыш меры’ (Нас.). Гл. бяёдаваць, баёдаваць.

*На́беражны, на́бэрэжны ’перапалены (аб гаршках)’ (Вярэн.). Магчыма, да бераг ’край’, г. зн. ’з надтрэснутымі краямі’ або ’той, які стаяў з краю (пры абпальванні)’.