Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лабзава́ць ’есці (слівы, яблыкі)’. У выразе: …лабзуе, аж лёскат ідзе… (любан., Нар. словатв.) генетычна звязана з літ. lapsėti ’прагна есці, жэрці’.

Лабзе́нь ’хлопец з вялікім ілбом’ (Нас.). Сюды ж формы з перастаноўкай: лазбень ’тс’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Метатэза адбылася, відаць, паводле асацыяцыі з дзеясловам лазіць і наз. лоб (’лазіць усюды’ > ’свавольнічаць’ ’выдумляць’ > ’быць разумнікам’). Параўн. таксама смал. лабзень, лазбень ’лоб’.

Лабіду́да ’гультай, бяздзейнік, лодар’ (КЭС, лаг., КТС), ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) складанае экспрэсіўнае слова, утворанае ад лоб1 (гл.) і дуда.

Лабі́на ’гультай, здаравяка’ (Яўс.), да лобі (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўна-павелічальнага суф. -/на, як і рус. лбина ’тс’.

Лабіры́нт ’палац з мноствам пакояў і заблытаных хадоў’, ’што-небудзь складанае, заблытанае’ (ТСБМ). Ст.-бел. лябиринтъ (XVII ст.) ’тс’ запазычана са ст.-польск. labirynt < лац. labyrinthus < ст.-грэч. λαβύρινθος ’тс’ (Слаўскі, 4, 15–16; Булыка, Лекс. зап., 99).

Лабо́ддзя ’буйныя сцяблы раслін’ (З нар. сл.). Гродз. лабудзе ’ламачча, кавалкі сцяблоў, трэскі’ (Сл. паўн.-зах.). Мольск. гарволінск. lobydzie ’націна бульбы’, серб.-харв. лабу‑ дина ’кукурузная салома; абадраны з катаха кукурузны ліст’. Да лабуззе (гл.). Канец слова (д) аформлены пад уплывам лебяда.

Лабок1 ’падстрэшак’ (Сцяшк., Мат. Гом.), пруж., лельч. ’закот’, зах.-палес. лобо́к ’саламяная вальма’ (Нар. сл.), лабок ’франтон’ (Мат. Маг.). Рус. калін. лобок ’франтон хаты’. Бел.-рус. інавацыя (Бел.-рус. ізал., 64). Да лоб2 (гл.).

Лабонь-лабонь-лабонь ’падзыўное для авечак’ (ДАБМ, 896). Скарочанае ад лабоня ’лабатая, бязрогая’ (Нік. Сл., Сл. паўн.-зах.), утворанага пры дапамозе суф. ‑он‑я, прадуктыўнага ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 120).

Лабруска ’дзікі вінаград, Vitis labruska’ (ст.-бел. з XVII ст.). Запазычана (магчыма, праз польскую мову) з лац. lābrūsca (Булыка, БЛ, 9, 30).

Лабрэт ’здаравяка’ (Юрч.), зах.-бран. ’дужы, рослы, моцна разгультаены мужчына’. Відавочна, у выніку кантамінацыі пераноснага лоб ’гультай’ і брытан (гл.) ’чалавек моцнага складу’, ’таўсцяк’ (∼ бялын. брысь ’здаравяка-лайдак’).