Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус. конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац. congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ. congress ’тс’.

Кандалы́ ’абутак на драўлянай падэшве’ (паст., Сл. паўн.-зах.; ТС; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). З рус. кандалы ’кайданы’ — паводле падабенства: у такім абутку ідучы, чалавек моцна грукае аб падлогу, як у кайданах. Рус. лексема кандалы (са ст.-рус. кайданы, койдалы, кандалы), дыял. кайданы, кайдалы — у выніку распадабнення й…н > н…л > суч. рус. кандалы́) < з араб. qajdāni парны лік ад qajd ’завязка’ праз тур. kajd ’завязка’ (Фасмер, 2, 23–24, 178).

Кандзе́йка ’невялікая гліняная міска з ручкай’ (Растарг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу (паўсюдна), дзе кандея, кандейка ’яндоўка, коўш’, ’гаршчэчак’, ’місачка’, ’глячок’, ’медная міска замест званка (у кляштарах)’, укр. кандшка. кондійка ’сасуд для асвячэння вады ў царкве’, ст.-рус. кандия. З с.-грэч. κοντίον ’медная міска, якая выкарыстоўваецца манахамі ў манастырах’ (Фасмер, 2, 179). Іншыя, малаімаверныя версіі, там жа.

Кандзёр ’бульбяны суп’ (б.-каш., Мат. Гом.), драг. кань‑ дёр ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусік паведамл.). Няясна. Малапераканаўча Фасмер (2, 179) ад ка‑н‑дёр < драть ’лушчыць’.

Кандзю́х ’жывот’ (Нас., чач., Мат. Гом.), ’тоўстая кішка свінні’ (Нас.), да кіндзюк (гл.).

Кандзярава́ты ’кучаравы’ (швянч., шальч. Сл. паўн.-зах.), да прасл. kędert (адной з рэканструяваць^ прасл. форм — гл. Слаўскі, 2, 126–127). Утворана ад польск. прыметніка kęd‑ zierawy пры дапамозе бел. суфікса ‑ават‑ы.

Кандра́т ’тхор’ (пар. Мат. Гом.) — табу. Параўн. Міша ’мядзведзь’.

Кандра́тка ў спалучэнні братка‑кандратка ’божая кароўка’ (Шатал., З жыцця), кандрацька ’тс’ (бярэз. Сл. паўзі.-зах.). Ад імя Кандрат.

Кандра́цікі ’крыйічпік-дуброўка, Veronica chamaedrus L.’ (маг. Кіс.). Відавочна, з * квадрацікі ў сувязі з квадратнай формай (контурам) кветкі з чатырох пялёсткаў.

*Кандры́чка, кандрэчка ’худая, шустрая, натурыстая кабета з выкрутасамі’ (драг., Нар. словатв.). Рус. пск., цвяр. кан- дрычиіь ’біць’, смал. ’здзекавацца, мучыць’, валаг. ’упарціцца, упірацца’, валаг., кур., маск. кандрычиться ’тс’, стаўрап. ’капрызіць’, бран. кандрючить ’наравіцца’. Утворана ад дра‑ чыць. дранчыць (< прасл. dročiti гл. SP, 4, 252–253; ТрубачЬў, Эт. сл., 5, 122–123) і прыстаўкі ка‑ з інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 2, 179).