Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Камізэ́лька ’кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск. kamizelka ’мужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц. camisole ’каптан’ < італ. camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац. camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).

Камі́н ’пакаёвая печ з адкрытай топкай пры падлозе’ (ТСБМ). Відавочна, з рус. ками́н — новага запазычання (з пач. XVIII ст.) з ням. Kamin < італ. camino ’комін’ < н.-грэч. κάμινος ’печ, комін’ (Слаўскі, 2, 385).

Камі́нак, каміно́к, камяно́к ’выемка ў печы, месца ля чалеснікаў, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты’ (ТСБМ, КЭС, лаг.; Інстр. I, Сцяшк.), ’пярэдняя частка печы’ (Яруш.), ’выступ на коміне для запалак, гзымс’ (Сцяц.; Мат. Маг.; в.-дзвін. Шатал.; Сцяшк.) ’шкло ў газавай лямпе’ (мін., Кар.; Жд. 2; КЭС, лаг.; Інстр. I; жытк., Жыв. сл.). Запазычана з польск. kominek. Да комін (гл.). Сюды ж каміна́р ’чысцільшчык комінаў’, ’запэцканы ў сажу’ (ТСБМ, Некр., Сцяц., Жд. 3, Гарэц., Сцяшк.) і камінарнік ’тс’ (стаўбц., Жыв. сл.; шчуч., Нар. лекс.; вілей., Нар. сл.; Сцяшк.).

Каміса́р ’кіруючая асоба з грамадска-палітычнымі, адміністрацыйнымі функцыямі’, ’паліцэйскі, прыстаў’ (ТСБМ), камысар (Сержп. Казкі), кыміса́р (Бяльк.), ст.-бел. комисаръ, коммисаръ (пач. XVI ст.) ’ураднік са спецыяльнымі абавязкамі’ < ст.-польск. komisarz < ням. Kommisar < с.-лац. commissarius (Булыка, Запаз., 163).

Камі́сія ’група людзей як орган выканання пэўных задач’, ’орган дзяржаўнага кіравання’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк.), ст.-бел. комисия, комисея, комисыя, коммиссия, конмисия ’камісія’ запазычаны са ст.-польск. komisja < ням. Kommission < франц. commission < лац. commissiō ’даручэнне’ (Слаўскі, 2, 386; Булыка, Запазыч., 164).

*Ка́мкаць1, камкаты ’квакаць’ (Клім.), драг. кумкатэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Гукапераймальнае.

*Ка́мкаць2, камкаты ’скардзіцца’ (Клім.). Да канькаць (гл.).

Камка́ць ’мяць у ком’ (Пас.). Да ком, комкаць (гл.).

Камла́к у выражэнні «камлакі едуць!» — табу: так казалі замест «памажы, божа!», калі стрыглі авечак, каб хутка адрастала руно, каб авечкі былі калматыя» (Федар. 1), камлаты ’калматы’ (саліг., Нар. словатв.; ТС; люб., Сл. паўн.-зах.), камлаценькі (аб ваўнянках) (слонім., Сл. паўн.-зах.), камлач ’калматы’ (Бір. Бел. антр.). Беларускае. У выніку перастаноўкі ЛМ+‑МЛ. да калматы (гл.).

Камла́тчына ’дрыгва, балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Адпрыметнікавае ўтварэнне пры дапамозе айканімічнага суфікса ‑чына (Сцянко, Афікс., паз., 127: Адамовіч, Мікратапан. назвы, 33–34). Да камлсік (гл.).

Камле́нне ’вельмі хутка’ (Нас.). У выніку кантамінацыі слоў вока і імгненне (Нас. 228), параўці, чэш. okajnžik. Магчыма. адмяк, дапусціць, што разглядаемая лексема — аддзел — слоўны назоўнік ад (ляцець) кумільгом ’хутка, раптоўна’ (Сцяшк. Сл.).

Камлём ’хутка, раптам; у імгненне вока’ (Нас., Бяльк.). Скарочаная форма ад кумільгом ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Тое ж драг. ку́мылём (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).