◎ Камла́тчына ’дрыгва, балота’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Адпрыметнікавае ўтварэнне пры дапамозе айканімічнага суфікса ‑чына (Сцянко, Афікс., паз., 127: Адамовіч, Мікратапан. назвы, 33–34). Да камлсік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)