Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ку́чка1 ’загарадка для курэй, качак’ (ТС, Нар. лекс., Дразд.), ’катух’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кучка2.

Ку́чка2 ’невялікая хата’ (ТС). Гл. куча2.

Ку́чка3 ’падпечак’ (Мат. Гом., Шатал., Шушк.). Да кучка2 (гл.).

Ку́чка4 ’малая ўкладка снапоў’ (Зн. дыс., ДАБМ). Да куча1 (гл.).

Ку́чма1, кучо́мка ’шапка футрам наверх’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Маш., Сержп. Грам., Нар. лекс., Малч., Мат. АС). Ст.-бел. кучма ’тс’ (з 1590 г.) памылкова разглядаецца як запазычанне праз польскую з венгерскай. Гл. Булыка, Запазыч., 183 услед за Фасмерам (2, 438). Укр. кучма, рус. кучма ’тс’, серб.-харв. ку̏чма, славен. kȗkma ’тс’, польск. kuczma, славац. kučma ’тс’. Кіш (ЭИРЯ, 4, 56) звязвае гэта слова з серб.-харв. ку̏кма ’чуб, хахол’, славен. kȗkma ’тс’, параўн. кучма2 (гл.). Прасл. kučьma < kuka (параўн. кучары). Словаўтварэнне, як у vědьma (SP, 11, 16).

Ку́чма2 ’пра густыя валасы, пра густую зелень’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Некр., Янк. III, Сцяшк.). У гэтым значэнні: укр. кучма, рус. кучма, славен. kȗčma, польск. kuczma. Да кучма1 (гл.).

Кучугу́р’е ’вялікія шырокія купіны’ (ТС). Параўн. рус. кочура ’купіна’, кочка ’тс’ ад късь як аблаўтнага варыянта да куча (гл.). Зыходная форма *качурʼе. Форма кучугур е пад уплывам рада слоў на ‑горʼе (нагорʼе, пласкагорʼе і г. д.).

Кучу́к1 ’страўнік’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцюк (гл.).

Кучу́к2 ’качаня’ (Сцяшк.). Да качук (гл. качка).

Кучу́к3 ’сярэдняя частка невада’ (Тарн., Studia). Да *ку- цюк «*кут‑юк). Параўн. укр. кутець ’частка венцера, сеці’, рус. кутец ’тс’.

Кучу́р ’цурбан, кругляк дроў’ (Сл. паўн.-зах.). Да *качур. Параўн. покат (гл.) ’тоўсты сук’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса -ур/‑юр:⇉*качур < *кок + игь (Сцяцко, Афікс. наз., 174).

Кучэ́рка ’хата (малая)’ (Мат. Гом.). Да кучах (гл.), кучках (гл.). Утворана праз ‑эр‑суфіксацыю (куч‑эр) з памяншальным суфіксам ‑ка.

Куш ’стаўка ў гульні’ (ад франц. couche ’тс’ — ТСБМ, 2, 765). Запазычана з французскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 463).

Куша́к ’пояс, дзяга’. Параўн. рус. кушак (Сл. паўн.-зах., 2, 595; Бяльк.). Укр. кушак, рус. кушак, ст.-рус. кушакъ. Запазычанне з тур. kušak ’тс’ (Фасмер, 2, 439).

Ку́шаць ’есці’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Гарэц.). Укр. кушати, рус. кушать ’тс’, серб.-харв. ку̏шати ’каштаваць’, славен. kúšati ’тс’. Разарваны арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Прасл. kusiti < гоц. kausjan (аблаўтная форма kiusan ’каштаваць’) (Мартынаў, Лекс. взаим., 7–72).

Ку́шачка ’гняздзечка’ (Яруш., Янк. БП). Да кучачка. Гл. кучках. Маічыма, пад уплывам птушачка.