Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Курга́н1 ’высокі старадаўні магільны насып; гурба’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Сцяшк., Мат. Маг., Федар.), укр. курган, рус. курган ’тс’. Паводле Заянчкоўскага (22–23), усходнеславянскае запазычанне з палавецка-кіпчацкай мовы kurgan ’тс’ ад кораня kur‑ ’узводзіць, узмацняць’ (параўн. Фасмер, 2, 404; Слаўскі, 3, 402–403).

Курга́н2 ’шматок пашы ці лесу сярод палёў’ (Нар. лекс.). Гл. курган1.

Курга́н3 ’востраў, які ўтвараецца ў час паводкі’ (Нар. словатв., Федар. Рук.). Гл. курган1.

Курга́н4 ’куст’ (Касп.). Да курган2 (гл.).

Курга́нік ’сон раскрыты, Pulsatilla poteris L.’ (Кіс.). Да курган3 (гл.).

Курда́ ’чалавек малога росту’ (Ян., Нар. сл.). Да *курта. Параўн. курдаты (гл.) і куртатыj (гл.).

Курдава́лак ’цурбан, цурбалак’ (Нар. сл.). Кантамінацыя курда (гл.) і кавалак (гл.).

Курда́ты ’малы ростам, куртаты’ (ТС). Да курда (гл.).

Курдая́чыць ’гаварыць незразумела’ (Шатал., Нар. лекс., ДАБМ). Магчыма,⇉курдаячыць < *курдзячыць. Апошняе да *курдзяк (параўн. польск. kurdiak ’нарасць на языку’). Этымалогія апошняга няпэўная (Слаўскі, 3, 399). Параўн. курдзюкі (гл.).

Курдзе́ль ’малы ростам чалавек’ (Жыв. сл.). Да курдаты (гл.). Суфіксацыя, як гарбатыгарбель (Сцяцко, Афікс. наз., 98).

Курдзёбак ’абрубак’ (Касп.). Да курда (гл.) і дзюбаць (гл.). Курдзёбак < *курдзюбак.

Курдзю́к1 ’рана пад языком у жывёлы’, ’цвёрдая нарасць на кончыку языка ў курэй’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. курдюк ’тс’, польск. kurdziuk ’тс’. Брукнер (283) узводзіў да kurъ (гл. кур1) з другасным d. Тады курдзюк < *кур‑юк/*кур‑ук. Параўн. гусюк, качук і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 200).

Курдзю́к2 ’трыбух свіны, начынены мясам’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя курдзюк1 (гл.) і кіндзюк (гл.).

Курдо́ўнік ’зараснік аеру, асакі’ (Яшк.). Магчыма, да *кардоўнік (*корд‑ов‑ник). Ад ст.-рус. кордъ ’меч’ адпаведна форме. Параўн. асака вострая, целарэз.