Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ічме́нь (Сл. паўн.-зах.). Фанетычны варыянт ячмень (гл.).

Іш выклічнік ’бач’ (Бяльк.). З рус. ишь (першая фіксацыя ў Слоўніку Даля 1863 г.), якое ўзыходзіць да вишь — вынік скарачэння з видишь ці, што менш верагодна, са ст.-рус. формы загаднага ладу вижь. Гл. Праабражэнскі, 1, 277; Фасмер, 2, 146; Шанскі, 2, I, 140.

Іша́к. Рус. иша́к, укр. іша́к, серб.-харв. ешек. Слова цюркскага паходжання. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 73). У рускай адзначана з XVII ст., у форме ишечькъ — з 1567 г. Звычайна лічаць запазычаннем з тур., азерб. äşäk, тат. işäk ’асёл’ (Радлаў, Опыт, 1, 905–906, 1552; Фасмер, 2, 146). Па фанетычных і экстралінгвістычных прычынах Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 24) называе Каўказ як больш верагодную тэрыторыю запазычання. Гл. яшчэ Шанскі, 2, I, 140. У серб.-харв. мове з турэцкага (Скок, 1, 495).

Ішчэ́ (Шат., Бяльк., Янк. II, Сл. паўн.-зах.). Фанетычны варыянт яшчэ (гл.).

І-га-га́ ’гукі для перадачы конскага ржання’ (Шат.). Гукапераймальнае.