Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Трубе́ль ‘трубач; той, хто трубіць’ (валож., ашм., Стан.). Рэдкае словаўтварэнне з суф. ‑ель назоўнікаў у якасці назвы асобы, “схільнай да пэўнага дзеяння” (Сцяцко, Афікс, наз., 38), магчыма, пад уплывам літоўскага суф. ‑ėlis, параўн. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119. Да труба1 (гл.); поўнае фармальнае супадзенне па паходжанні з в.-луж. trubjel ‘поўнае сцябло’, ‘комін’, гл. Шустар-Шэўц, 1535; параўн. таксама н.-луж. tšubal ‘труба’, чэш. trouble ‘комін’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *trǫbjel ‘трубка’ (Сной₂, 785).

Тру́бес ‘галашэнне, моцны плач’ (ТС). Гл. труб.

Трубе́ц экспр. ‘канец, капцы’ (ТС). Утворана на базе труба1 ‘гібель, пагібель’ пры дапамозе размоўнага “зневажальнага” суф. ‑ец, магчыма, па ўзоры канец, капец ‘тс’.

Трубёлка ‘трубка, скрутак’ (сен., Бел. дыял. 1). Да труба1, трубель (гл.); аналагічныя па паходжанні і фармальна блізкія в.-луж. trubjalka ‘трубачка, дудачка; сцябло’, гл. Шустэр-Шэўц, 1535; славац. trúbeľka ‘сфарміраваная ў форме трубкі’, гл. Кралік, 630; харв. trubèljika, славен. trobelíka ‘расліна Cicuta virosa’ (гл. Сной₂, 785).

Тру́біца1 ‘калодка ў коле’ (беш., Нар. сл.; кругл., Яшк. Мясц.), тру́быца ‘тс’ (пін., ЛА, 2). Узніклі ў выніку кантамінацыі слоў тру́бка з тым жа значэннем (гл. труба1) і ступі́ца (для віцебскага арэала), аналагічна трубка і зах.-палес. калодзіца (для пінскага арэала). Параўн. з тым жа этымонам фармальна ідэнтычнае рус. дыял. тру́бица ‘колас, які наліваецца’.

Тру́біца2 ‘рыбалоўная прылада’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае трыгу́біца (гл.).

Трубі́ць1 ‘гудзець, раўсці, крычаць, плакаць, голасна распавядаць’ (Янк. 2, Сл. ПЗБ, Кольб.): жабы тру́бяць (ДАБМ, камент.). Пераносна да трубі́ць, дэнамінатыва ад труба1 (гл.).

Трубі́ць2 экспр. ‘трушчыць, грызці’ (Тур.): нехай кужэль мушы трубяць (ТС), экспр. ‘піць, ссаць’ (ТС): ст.-бел. зъ великого кубка трубитъ (XVIII ст., “Прамова Мялешкі”). Параўн. укр. тру́би́ти ‘многа есці’, польск. trǫbić ‘прагна піць’, в.-луж. trubić ‘хлябтаць’. Рэгіянальнае семантычнае развіццё дэнамінатыва трубіць, першапачаткова, відаць, — ‘гучна піць, есць’ (ЕСУМ, 5, 654; Шустар-Шэўц, 1535; Тувім, Słownik, 2009, 19), гл. труба1. Сюды, магчыма, з супрацьлеглым значэннем u kułak trubić ‘галадаць’ (Федар. 4).

Трубло́ ‘пражорлівы конь ці карова’ (Яўс.), ‘пражора’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; полац., Нар. лекс.; лаг., Гіл., Барад.), ‘чэрава’ (рас., ЛА, 1, Шатал., Нік., Оч., Юрч. Мудр.), трубла́ты ‘чалавек з тоўстым жыватом’ (Касп., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.). Утворана ад трубі́ць2 < труба1 (гл.), параўн. трубі́ла ‘пра абжорлівага’ (Каўрус, Словаклад), пры ад’ідэацыі трыбу́х (гл.). Гл. таксама трабло, трыбло.

Тру́бнік (лугавы) ‘сон лугавы, Pulsatilla Adans. pratensis Mill.’ (Бейл.). Названы паводле трубкападобнага сцябла; адносна народнай сімволікі расліны гл. Коласава, Лексика, 32.

Трубніца (тру́бныця) ‘частка спіны ніжэй паясніцы’ (драг., Бел. дыял. 3). Іран., вытворнае ад трубі́ць1, гл. Параўн. рус. дыял. тру́бка, тру́бля ‘частка цела ніжэй за спіну, ягадзіцы’.

Трубня́ ‘парахно (для абкурвання пчол)’ (Мат. Гом.). Слова няяснага паходжання (недакладнае прачытанне рукапіснага запісу *трухня?). Гл. таксама трухля ‘тс’ (Мат. Гом.).