Ва́дка ’рыбалоўная прылада’ (Мат. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вата ’невад, рыбалоўная прылада’ (З нар. сл.), запазычанага з ням. (с.-в.-ням. wate, с.-н.-ням. wade ’рыбалоўная сетка’). Фанетыка няясная. Параўн. чэш. wadka ’невад’ < ням. Wathe, на якое ўказвае Брукнер (596), польск. wada, в.-луж. wata, н.-луж. wata ’тс’ (Махэк₂, 678).
Ва́дка ’сыра, мокра’ (Бяльк.). Да вадкі (гл.).
Ва́дкасны (БРС). Калька з рус. жидкостный (Крукоўскі, Уплыў, 119).
Ва́дкасць ’вадзяністасць, порыстасць; няшчымнасць’ (Гарэц.): «Хлеб часам вадак, часам цясцян». Да вадкі (гл.).
Ва́дкі (БРС). Няясна. Рус. вадкий ’вадкі, вадзяністы’, прысл. вадко зафіксавана на Пскоўшчыне і Смаленшчыне. Укр. вадки́й мае значэнне ’шкодны’ і, відаць, звязана з ва́дзіць ’шкодзіць’. Сувязі з рус. ва́дья ’азярцо, балота, лужына, крыніца’ няма, бо апошняе з’яўляецца запазычаннем з комі: vadja < vad ’балота, дрыгва’ (Фасмер, 1, 266). Няясна, ці ёсць сувязь з макед. вада ’арык’, балг. ва́да ’тс’, серб.-харв. вада ’канаўка, ручаіна’; гл. БЕР, 1, 111. Магчыма, ва́дкі < вадкі́ < вада́; параўн. рус. смал. водкий ’вадкі, вадзяністы’. Магчыма, да ва́да ’загана’ з далейшым пераасэнсаваннем пад уплывам вада́. Параўн. значэнні ва́дкі, на якія ўказвае Гарэцкі: ’порысты, няшчыльны’ (гл. ва́дкасць).
Ва́дліва ’горача, спякотна’ (Бяльк.). Гл. вад ’спякота’.
Вадо́хрышча ’хрышчэнне’ (БРС, Яруш., Шпіл.). Утворана складаннем слоў вада і хрысціць.
Вадун ’персаніфікаванае абазначэнне стану чалавека’ ў выразе «вадун водзіць з голаду» (КТС); параўн. вады́ ’нейкія чэрці’ ў выразе «вады́ водзяць» (Бяльк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзі́ць 1; параўн. бягун у выразе «бегуны яго ганяюць»; ’бегае, бо жывот баліць’.
Вады́ ’нейкія чэрці’ (Бяльк.). Гл. вадун.
Вады́р ’пухір’ (БРС); ’вадзяны пухір ад апёку’ (Бір., Бір. Дзярж.); ’гуз, пухір’ (КСТ). Да ва́дзіць, магчыма. Значэнне ’вадзяны пухір’ указвае і на сувязь з вада́; параўн. вадзя́нка ’вадзяны пухір’. У слове можна бачыць кантамінацыю валдыр і вада.
Вадэві́ль (БРС). Праз рус. водевиль (Крукоўскі, Уплыў, 84) з франц. vaudeville ’песенька, тэатральная п’еса з куплетамі’ (Шанскі, 1, В, 124; Рудніцкі, 1, 460).