Балхва́, болхва́, больхва́ ’баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falba ’шчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).
Балы́к. Рус. балы́к, укр. бали́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (тур., крым.-тат., азерб. і г. д. balyk ’рыба’). Локач, 18; Фасмер, 1, 119; параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 27. Гл. таксама Заянчкоўскі, Stud. orient., 37.
Баль ’бал, танцы’ (БРС, Касп., Шат., Нас.). Укр. дыял. (зах.) баль ’тс’. Запазычанне з польск. bal ’тс’ (з зах.-еўрап. моў: франц. bal; Варш. сл., 1, 86; Брукнер, 12). Параўн. бал. Сюды балёва́ць ’банкетаваць і г. д.’ (Нас.), балява́ць: гэта або ўтварэнне ад баль (гл.), або непасрэднае запазычанне з польск. balować.
Бальза́м (параўн. ст.-бел. балсам; Булыка, Запазыч.). Рус. бальза́м, укр. бальза́м. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Balsam (< лац. balsamum < грэч. βάλσαμον, а гэта з семіцкіх моў, гл. Клюге, 47). Гук ‑з‑ сведчыць толькі аб зах. мовах як непасрэднай крыніцы ўсх.-слав. слоў. Фасмер, 1, 119. Не пераконваюць меркаванні: Шанскі, 1, Б, 28 (супраць Фасмера; за грэч. крыніцу); Трубачоў, Дополн., 1, 119 (указвае на ст.-рус. валсамъ < грэч., але гэта не адносіцца непасрэдна да формы бальза́м). Гл. яшчэ MESz, 1, 234–235 (там і іншая літ-pa); Гютль–Ворт, For. Words, 61. Форма бальса́м (Нас.), мабыць, адлюстроўвае напісанне слова ў еўрапейскіх мовах (параўн. Брукнер, 12).
Бальзамі́н, бальзамі́на ’расліна бальзамін’. Рус. бальзами́н (з XVIII ст.), укр. бальзамі́н. Крыніцай запазычання з’яўляецца новалац. balsamina (< грэч. βαλσαμίνη), з якога запазычаны таксама ням. Balsaminę (ж. р.), франц. balsamine. Параўн. Клюге, 47. Тып бальзамі́н праз франц. мову; бел. бальзамі́на, мабыць, праз польск. Не вельмі пераконваюць меркаванні Шанскага, 1, Б, 28. Параўн. і форму бальсамі́на (Сцяшк. МГ, Нас.).
Бальзамі́раваць. Рус. бальзами́ровать (з XVIII ст.). Лічыцца запазычаннем з ням. мовы balsamieren; аб запазычанні сведчыць суф. ‑ір‑ < ням. ‑ier(en). Гл. Шанскі, 1, Б, 28–29. Параўн. яшчэ Гютль–Ворт, For. Words, 61–62. Але ўкр. бальзамува́ти, польск. balsamować з’яўляюцца або самастойнымі ўтварэннямі (ад бальза́м) або запазычаннем з іншай крыніцы.
Ба́лька ’бэлька’ (Юрч., Сцяшк. МГ, Інстр. I, ДАБМ, 883, Бяльк., Шат., Касп., Нас.). Ст.-бел. балька ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. дыял. ба́лька (у помніках з XVI ст.). Запазычанне з польск. balka ’тс’ (< ням.). Рыхардт, Poln., 32; Рудніцкі, 66 (супраць польскага пасрэдніцтва). Параўн. ба́лка 1, бэ́лька.
Бальклі́вы ’карослівы, шурпаты (пра бульбу)’ (Жд.). Утварэнне ад бо́лька ’болька, ранка’ (Бяльк.). Параўн. і рус. дыял. бо́лька ’балючае месца, рана, балячка; кароста, фурункул’ (заходняе).