Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сале́тра ’назва азотнакіслых салей калія, натрыя, амонія, кальцыя і пад., якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці выбуховых рэчываў, для ўгнаенняў, пры засолцы мяса і пад.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ), ’штучныя ўгнаенні’ (Жд., 1). Ст.-бел. салетра (салітра, селетра, селитра, солетра; 1503 г.) < ст.-польск. saletra < лац. sal nitrum (Булыка, Лекс. запазыч., 141). Сучаснае слова, відаць, працягвае ст.-бел. Аб польск. saletra гл. Брукнер, 479.

Салёнікі, сало́нікі, салёнкі, сало́днікі ’адвараная ачышчаная бульба’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк., Янк., Шатал.), сало́дныя ’тс’ (Нар. лекс.), сало́нікі ’грыбы, якія толькі соляць’ (Сцяшк. МГ). Дэрываты ад салёны, салоны (гл.).

Салёны ’які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю’, ’прыпраўлены соллю, занадта пасолены’, ’прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк. МГ). Рус. солёный ’тс’. Руск.-бел. інавацыя ад соль; параўн. салоны, або першапачатковы залежны дзеепрыметнік мін. ч. ад саліць, які потым стаў прыметнікам.

Салібо́кі ’плечы’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна.

Салі́дны ’моцны, добра зроблены’, ’які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю’, ’важны, паважны, самастойны (пра чалавека)’ (ТСБМ), салі́нны ’мажны’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. соли́дный ’тс’, позняе запазычанне з франц. solide ’пэўны’ ад лац. solidus ’шчыльны, суцэльны, цвёрды’ (Фасмер, 3, 710). Беларускае слова з рускай мовы.

Салісо́ўка ’хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.). Відаць з шаліноўка (гл.); да замены ш/с параўн. сапель ’шуфель’. Магчыма, паўплывала мусліноўка (гл. муслін).

Сало́дкі ’які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.’, ’смачны, багаты (пра яду)’, ’поўны дастатку, задаволенасці, шчасця, радасці (пра жыццё, лёс)’, сало́дкае ў знач. наз. ’страва, прыгатавала з цукрам, варэннем, мёдам і пад., а таксама цукеркі, кандытарскія вырабы’. Агульнаславянскае; рус. дыял., укр. соло́дкий, ст.-слав. сладъкъ ’салодкі’, польск. słodki, в.-луж. słódki, н.-луж. słodki, чэш., славац. sladký, серб.-харв. сла̏дак, славен. sládk, балг. слáдък, макед. сладок. Прасл. *solъbkъ — дэрыват з суф. *‑ък ад *soldъ ’солад’. Адпаведнікі ў літ. saldùs, лат. salds ’салодкі’, літ. sálti, sąlù ’рабіцца салодкім’, далей звязана з соль (гл.). Першаснае значэнне ’салёны, смачны, востры’. Гл. Траўтман, 248 і наст., Мейе, RÉS, 6, 172 і наст., Фасмер, 3, 713, Брукнер, 499). Махэк₂, 551 не прымае роднасць з слав. *solь і прапаноўвае першапачатковую форму *svādus ’салодкі, мілы’, якая была б роднаснай ст.-інд. svadúh, лац. suāvis, ням. Süss ’салодкі’, дзе ‑va‑ было заменена на ‑ol‑ пад уплывам *solь, што лічыцца неверагодным; гл. Шустар-Шэўц, 2, 1303. Да таго ж соль у некаторых рэгіёнах у старажытнасці была сапраўды каштоўнай прыправай. Гл. Борысь, 558; БЕР, 6, 841–844. Параўн. солад.

Сало́ма ’сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту’. Агульнаславянскае, укр., рус. соло́ма, ст.-рус. солома, ц.-слав. слама, польск., в.-луж., н.-луж. słoma, чэш. sláma, славац. slama, серб.-харв. сла̏ма, славен. sláma, балг., макед. сла́ма. Прасл. *solma ’салома’ роднаснае лат. salms ’саломінка’, ст.-прус. salme ’салома’, ст.-в.-ням. hal(a)m ’сцябло’, лац. culmus ’чарот’, і, далей, ст.-інд. çalākas ’сцябло, колас’; усе да і.-е. *ḱoləmā ’сцябло’. Гл. Сной, 578; Борысь, 558. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 2, 1304.

Сало́меніца ’нізкае месца’ (Яшк.). З *салоненіца ў выніку дыстантнай дысіміляцыі. Першапачаткова ’месца, дзе ёсць салёная крыніца’. Да салоны (гл.).

Сало́ны ’салёны’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Ян., ТС, Мат. Гом.), сало́нны ’тс’ (Сл. ПЗБ, Нар. лекс., Скарбы); з дысіміляцыяй нндн сало́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ, ТС). Агульнаславянскае; рус. со́лоный, укр. соло́ний, ст.-слав. сланъ, польск., в.-луж., н.-луж. słony, чэш., славац. slaný, серб.-харв. сла̑н, славен. slȃn, балг. слан. Прасл. *solnъ (Траўтман, 249; Фасмер, 3, 713 і наст., Махэк₂, 592; Брукнер, 506); утворана ад і.-е. кораня *sol‑ (гл. соль) з суф. *‑nъ, архаічны прыметнік; гл. Махэк₂, 592; Шустар-Шэўц, 2, 1306–1307; Борысь, 558. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 713 і наст. з літ-рай. Ад салоны ўтворана салане́ць ’прасольваць’ (Сцяшк. Сл.).