Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мяце́ж ’стыхійнае, узброенае паўстанне’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ’разбой, сумятня, знішчэнне’, ’завея, мяцеліца’ (ТС), мяцежа́ ’паўстанне’ (валож., Сл. ПЗБ), мяцежыць ’трывожыць, прыводзіць у замяшанне’ (Нар. Гом.). Укр. меті́ж, ст.-чэш. mětež, славац. mätež ’сумятня’, славен. mȇtež ’бура, мяцеліца’, серб.-харв. ме́теж, макед. метеж, балг. мете́ж, ст.-слав. многомѧтеѫенъ, чэхаслав. мѧтежь ’мяцеж’. Прасл. mętezь: mętezь (Варбат, Слав. языкозн. VII Междунар. съезд, M., 1973, 95), утворанае ад męsti (рус. мясти́ ’прыводзіць у сумятню’, ст.-рус. мясти ’перамешваць’ (XII ст.), ’блытаць’, ’падбухторваць’, ’мітрэнжыць’, ’грэбаваць’, н.-луж. měsć, в.-луж. mjasć, чэш. másti, славац. miasť, славен. mę́sti ’тс’, серб.-харв. ме́сти ’збіваць масла’, ме́сти се ’блытацца, бударажыць’) (Бернекер, 2, 44; Фасмер, 3, 31 і 32; Скок, 2, 413; БЕР, 3, 767).

Мяце́ліца, меце́ль, мяце́ль, мытэ́лыца ’снежная бура, завея’, ’беларускі народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Мал., Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., Нар. словатв.), мяце́ліцай ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мете́лиця, заметі́ль, рус. мете́лица, мете́ль, польск. zamieć, н.-луж. změt(awa), чэш. metelice, славац. meteľ, metelica, славен. métež, snę̑g méte ’ідзе снег’, серб.-харв. мѐћава. Да ме́сці (гл.). Аб суфіксе ‑еліц‑а і ўтварэнні слова гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50. Гл. яшчэ аб слове Львоў (РР, 1969, 2, 99).

Мяце́ліць ’хутка рухацца’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да мяцеліца (гл.).

Мяце́льнік ’дзяржанне ў мятле’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мятли© (гл.). Аб суфіксе ‑льнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.

*Мяце́нька, метёнька ’мянташка’ (лун., Шатал.). Да мятэнька (гл.).

Мяцёва, мяціва, мяціво, мяціўя ’бацвінне’ (Жд. 1; іўеў., маст., Сцяшк. Сл.), ’націнне гародніны’ (бялын., Нар. сл.). З наць ’націна’. Параўн. чэш. nať, hať, mhať, mjať і інш. слав. лексемы, якія да прасл. natbCnyti, паиШ > паиъ ’мёртвы’. Мяркуецца, што націна — адміраючая, ужо не зялёная частка пераважна раслін-караняплодаў (Махэк₂, 391). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.

Мяцёлка ’мятла’, ’суквецце некаторых раслін’, ’мятліца’ (ТСБМ), ’доўгія валасы на канцы хваста ў каровы’ (шчуч., Сл. ПЗБ), мяцёлачкі ’адросткі пер’я ў птушкі ў час лінькі’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Укр. мете́лочки ’смеццевы клапоўнік, венічкі, Lepidium ruderale L.’, міте́лка ’венік’, рус. метёлка ’тс’, ’суквецце раслін’. Усх.-слав. Да мятла́1 (гл.).

Мяць ’размінаць’, ’аддзяляць валакно ад трасты’, ’таўчы’, ’камячыць’, ’прыгінаць, прытоптваць (расліны) да зямлі’, ’умінаць, есці з апетытам’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; міёр., Нар. лекс.). Укр. мʼя́ти, мня́ти, рус. мять, ц.-слав. мѧти; польск. miąć, ст.-чэш. mieti, славац. mäť, славен. méti, балг. мъ̀на. Прасл. męti (mьnǫ), да якога роднаснымі з’яўляюцца літ. mìnti ’таптаць (пасевы)’, ’мяць лён’, лат. mĩt ’тс’, mīne ’месца, дзе мнуць гліну’, ст.-прус. mynix ’дубільшчык’, ст.-інд. carmamnāh ’кажамяка’, ірл. men ’мука́’, уэльск. mathr ’таптанне, размешванне нагамі’ — і.-е. *men‑ ’таптаць’ (Траўтман, 185; Мюленбах-Эндзелін, 2, 646; Фасмер, 2, 634; Бязлай, 2, 181).

Мя́цьва ’корм свіней: дробна насечаная трава, пасыпаная мукой’ (Мядзв.), ’тс’, ’страва, прыгатаваная з зялёнай агародніны’ (КЭС, лаг.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -ва гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34.

Мяцю́к ’спакладаны парсючок’ (брасл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. meičiukas ’тс’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 111).