Мяце́ліца, меце́ль, мяце́ль, мытэ́лыца ’снежная бура, завея’, ’беларускі народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Мал., Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., Нар. словатв.), мяце́ліцай ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мете́лиця, заметі́ль, рус. мете́лица, мете́ль, польск. zamieć, н.-луж. změt(awa), чэш. metelice, славац. meteľ, metelica, славен. métež, snę̑g méte ’ідзе снег’, серб.-харв. мѐћава. Да ме́сці (гл.). Аб суфіксе ‑еліц‑а і ўтварэнні слова гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50. Гл. яшчэ аб слове Львоў (РР, 1969, 2, 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)