Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Корт1 ’грубая фабрычная тканіна’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне з польск. kort ’тс’, якое з англ. cord ’тс’ (Слаўскі, 2, 499).

Корт2 ’пляцоўка для гульні ў тэніс’ (ТСБМ). Англ. court (там жа, 2, 715). Новае запазычанне з англійскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 336).

Ко́рушка ’невялікая прамысловая рыба атрада селядцовападобных’ (ТСБМ). Ад фін. kuore (там жа, 2, 715). Запазычанне з фінскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 342).

Корх ’мера даўжыні на шырыню далоні, кулак’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., ЭШ). Укр. корх, рус. корх ’тс’ (Фасмер, 2, 340). Аднак, зыходзячы з бел. прыкархнуць ’прытуліцца, заснуць’, рус. прикорхнутися ’нахіліцца, сагнуцца’, можна меркаваць, што першасным значэннем для корх было ’нешта сагнутае, скурчанае’ (> ’кулак’). Калі прыняць гэту гіпотэзу, мэтазгодна суаднесці корх з рус. корг ’кулак’, корга ’крывое дрэва’ (гл. корга). Фрыкатыўнае г магло перайсці ў х. Іншыя спробы этымалогіі зусім ненадзейныя.

Ко́рхва ’кошык, карзіна’ (Мат. Маг.). Да корх (гл.).

Ко́рцік ’халодная колючая зброя, кінжал’ (ТСБМ). Праз рускую мову запазычана (паўкалька) з італьянскай, параўн. італ. cartello ’нож’ (Пізані, 38, 219).

Корць ’ахвота, імкненне’ (Сцяшк. Сл.). Гл. карцець.

Корч ’пень, вывернуты з зямлі з карэннем’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Сержп. Ск., Жыв. сл., Яруш., Нар. лекс., Сцяшк., КЭС, лаг., З нар. сл., Яшк.). Укр. корч, рус. корч ’тс’, серб.-харв. кр̑ч ’выкарчаванае месца’, славен. kȓč ’тс’, польск. karcz, чэш. krč, славац. krč ’тс’. На аснове гэтых паралелей можна рэканструяваць прасл. kъrčь. Далейшыя адпаведнікі вельмі ненадзейныя (параўн. Слаўскі, 2, 73).

Ко́рчыцца ’курчыцца’ (ТСБМ, ТС, Сержп. Пр.). Гл. курчыцца.

Ко́ршак ’ястраб, каршун’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Грам., Сержп. Пр., Бяльк.). Гл. каршун.

Кос ’чорны дрозд’ (Маш.). Укр. кіс ’тс’, рус. кос ’шпак’, балг. кос ’чорны дрозд’, серб.-харв. ко̑с, славен. ks ’тс’, польск. kos, чэш. kos, славац. kos, в.-луж. kos, н.-луж. kos ’тс’. Да прасл. kosъ, калі прыняць думку аб генетычнай сувязі з kosъ ’косы’ (Ваян, RÉS, 35, 94–95). Этымалогія гэта цалкам адвольная. Таксама цяжка адказаць на пытанне, ці звязана генетычна *kosъ з літ. šėše ’тс’ (Брукнер, 259) (параўн. прасл. kosa і ст.-інд. śsati ’рэжа’). Але найбольш верагодным здаецца вывядзенне славянскіх паралелей з прасл. kopsъ (Мейе, MSL, 18, 171–172), якое, аднак, мы лічым палеабалканізмам у праславянскай мове: ст.-грэч. κόψιχος κόσσυφος ’чорны дрозд’. Кноблах (Glotta, 57, 1—2, 76–77) звязвае абедзве назвы са ст.-грэч. κόπτω ’капаць’ і прасл. kopati.