Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мякша́ ’насенная частка гарбуза’ (маст.), ’мякаць мяса’ (лід., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑ш‑α гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.

Мякшы́ць ’цвёрдую рэч церці, гнуць, біць, каб яна стала мяккай’ (КЭС, лаг.). Укр. мʼякшити, польск. miększyć się, серб.-харв. ме̏кшати. З mękciti. Параўн. ст.-рус. мякчитирабіць мяккім’. Да мяккі (гл.).

Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван. мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр. мʼя́ло, мня́ло, рус. мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл. mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.

*Мя́ленне, мяляньня, мяліньне ’кастрыца — адыходы пры першаснай апрацоўцы льну або канапель’ (маладз., Янк. 2, Янк. Мат.; Касп.; КЭС, лаг.; віл., Сл. ПЗБ). З польск. międle‑ nie < międlić ’церці лён’, ’аддзяляць валакно ад кастрыцы’.

Мялец ’мужчына, які меле ў жорнах’ (Інстр. III), чэш. мар. швіве, славен. mlevec ’тс’. Да малоць (гл.). Прасл. шві⇉другая ступень чаргавання асновы mol‑/ml·.

Мяле́ць ’рабіцца мелкім, неглыбокім’ (ТСБМ). Да ме́лкі (гл.).

Мялён ’млён’ (Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сл. ПЗБ), міёр. ’чалавек, які многа есць’ (З нар. сл.), валож. ’балбатун’ (Сл. ПЗБ). Да млён (гл.). Карэннае ‑я‑ другаснае (пад уплывам меле, мелюць).

Мя́ліва ’матэрыял, падрыхтаваны да мяцця’ (Нас.). Да мяць (гл.). Карэннае ‑л‑ можна, відаць, растлумачыць уплывам мя́ла, мя́ліца (гл.).

Мяліна ’неглыбокае месца на рацэ або возеры’ (Інстр. I). Да мель (гл.). Аб суфіксе -іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156.

Мяліса ’эльсгольцыя, Elsholzia Willd.’ (гродз., Кіс.). Яна адносіцца да сямейства губакветкавых, дзе таксама і мяліса (Melissa officinalis L.’): перанос назвы аднаго віда на другі паводлё падабенства паху.