◎ Мядлівы ’меданосны’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ы гл. Бел. гр.₂, 1, 302–303.
◎ Мя́дліца 1 ’мялка’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. międlica ’тс’. г
◎ Мядлі́ца 2 ’мятліца, метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (рагач., Мат. Гом.). Да мятліца (гл.). Мена т > д выклікана звонкасцю санорных.
◎ Мядні́к, меднік ’пчаляр’ (ТС; слаўг., Бел. лекс. — Яшк.; чачэр., Жыв. сл.), укр. паўн.-ровенск. медяр ’тс’. Да мёд (гл.).
Мядні́ца 1 ’салодкая раса на лісцях дрэў і на траве, якую бяруць пчолы’ (віл., З нар. сл. і Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з мядовая расіца.
Мядні́ца 2 ’медны або эмаліраваны таз ці міска’, мыдні́ца, мыдны́ця ’тс’ (ТСБМ, Нас., Сл. Брэс., Шат., Касп., Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; маладз., карэліц., Янк. Мат.), ст.-бел. медница ’тс’ (Скурат, БЛ, 8, 12) запазычана са ст.-польск. miednica ’тс’. Да медзь (гл.). Ст.-рус. мѣдница, мѣдяница ’медная пасудзіна’ (XI ст.) існавала самастойна.
Мядні́ць ’наносіць слой медзі на паверхню металічных вырабаў гальванічным спосабам’ (ТСБМ). Да медзь (гл.). Відаць, са словазлучэння рабіць медным.
◎ Мядня́к ’грыб, падобны да апенькі’ (калінк., Мат. Гом.). Відаць, да медзь, медны (гл.). Названы паводле колеру.
Мядовік ’пернік з мёдам’ (лоеў., Мат. Гом.). Рус. пск., смал. медовик ’пірог з мёдам’. Да мядовы < мёд (гл.).
Мядок, медок ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’ (стол., Бейл.; Бяльк.). Рус. вяц. медок ’канюшына раллявая’, ’канюшына паўзучая’. Да мёд (гл.). Параўн. і іншыя назвы: мядуніца, мядунка (гл.). Названы паводле салодкага смаку нектару ў кветках.
◎ Мядоўка 1 ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (гродз., Кіс.). Да мёд (гл.). Матывацыя: гэта меданосная расліна. Параўн. укр. медуниця польова, польск. miodanka.
◎ Мядоўка 2, медоўка ’сіняк звычайны, Succisella Reck.’ (мазыр., Жыв. сл.). Відаць, да мёд (гл.), хаця сувязь (матывацыя) застаецца няяснай.
◎ Мядоўка 3 б.-каш. ’пернік з мёдам’, чачэр. ’напітак з мёду’, жлоб. ’салодкая груша’ (Мат. Гом.). З польск. miodówka ’пернік’, ’салодкая груша, яблык’. Параўн. таксама і рус. свярдл. медовка ’брага, настаяная на мёдзе’. Да мёд (гл.).
◎ *Мядоўнік 1, іван., пін. мэдбу́нік ’мядовы пернік’ (слонім., Сцяшк. Сл.; Вешт. дыс.). Польск. miodownik ’тс’. Параўн. ст.-рус. медовникъ, якому ў «Лексиконе полоно-словенском» (1670 г., с. 193) адпавядае польск. piernik. Аднак ст.-польск. miodounik ’пернік’ (Reczek S., Podręczny sł. dawnej polszczyzny, 210). Таму бел. лексему можна лічыць запазычанай з польск. мовы.
◎ Мядоўнік 2 ’яснотка (глухая крапіва), Lamium album L.’ (маг., Кіс.), лельч. мідоўнік ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’, пін. медоўніца ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Бейл.), мядулька ’кветка чырвонай лугавой канюшыны’ (міёр., Жыв. сл.), ’медуніца, Pulmonaria L.’ (свісл., Сл. ПЗБ|. Да мёд (гл.): усе расліны — добрыя меданосы.