◎ Мяду́нка ’люцэрна пасяўная, Medicago sativa L.’ (гродз., Кіс.), ’дзяцеліна, Trifolium medium L., Trifolium repens L.’ (паст., мядз., гродз., глыб., Сл. ПЗБ), ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (вілен., Кіс.); мядункі, мядунка ’шчамяліца няясная, Pulmonaria abscura Dum.’ (жытк., Кіс.), ’медуніца лекавая, Pulmonaria officinalis L.’ (Касп.). Да мёд (гл.): расліны маюць мядовы пах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)