Бла́зан. Рус. дыял. бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр. бла́зень ’дурань’, польск. błazen, чэш. blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав. блазнъ ’памылка’. Усё да праслав. blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл. blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат. blāzt ’мігаць’, blāzma ’міганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел. блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́та ’малады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).
Блака́да. Рус. блока́да, укр. блока́да. Запазычанне з ням. Blockade (польская крыніца не пераконвае), а гэта з раманскіх моў (параўн. ісп. blocquada, італ. bloccata). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142–143. Параўн. таксама застарэлае ням. Blocquada (> венг. blokád). Да гісторыі слова ў еўр. мовах гл. яшчэ MESz, 1, 313. Да ням. слова гл. Клюге, 85.
Блакірава́ць (БРС). Рус. блоки́ровать, укр. блокува́ти (апошняе, відавочна, з польск. blokować; суф. ‑ирув‑ати ва ўкр. мове няма). Запазычанне з ням. blockieren (а гэта, можа, з франц. bioquer). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142. Да гісторыі ням. слова гл. Клюге, 85.
Блакі́тніца ’птушка Parus coeruleus’ (БРС). Мабыць, калька з рус. лазо́ревка ’птушка блакітніца’ (з роду сініц), якое звязана з рус. лазу́рь, лазо́ревый ’блакітны’.
Блакі́тны. Ст.-бел. блакитний, блекитный, бленкитный і г. д. (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Укр. блаки́тний (з XVI ст.). Запазычанне з польск. błękitny ’тс’ (а гэта з чэш. blankytný; першакрыніцай лічаць с.-в.-ням. blancheit ’белы, сталёвабліскучы колер’; Слаўскі, 1, 36; Зарэмба, JP, XXX, 21–22; дакладней, першакрыніцай з’яўляецца с.-лац. blanketus, blanchetus, blanquetus, гл. Гебаўэр, Sl. stč., 1, 60; Махэк₂, 55, гл. далей Бернекер, 58; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 45; Шалудзька, Нім., 22; Рудніцкі, 142–143; Брукнер, 31).
Блакно́т. Рус. блокно́т, укр. блокно́т. Запазычанне з франц. мовы (франц. bloc‑notes < англ.). Гл. Шанскі, 1, Б, 143.
Бландзі́н, бландзі́нка (БРС). Рус. блонди́н, блонди́нка, укр. блонди́н, ‑ка. Паводле Фасмера, 1, 176, першаснай формай быў назоўнік ж. р. (тыпу бландзі́нка), які запазычаны з ням. Blondine (а гэта з франц.) або франц. blondine ’бландзінка’. Назоўнік м. р. з франц. blondin або ж другаснае ўтварэнне ад бландзі́нка. Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 143. У аснове ўсяго ляжыць франц. blond(e) ’бялявы, -ая’. Да гісторыі гэтага слова і магчымай сувязі з герм. мовамі гл. Клюге, 86.
Бланк. Рус. бланк, укр. бланк. Запазычанне з франц. blanc або ням. Blanko. Франц. слова < blanc ’белы’ (> ’чысты, незапоўнены’). Гл. Фасмер, 1, 172; Праабражэнскі, 1, 28; Шанскі, 1, Б, 135–136.
Бла́нка ’жэрдка, якая прымацоўваецца ўпоперак паміж кроквамі’ (палес., Тарнацкі, Studia). Бясспрэчна, дыялектная форма (азванчэнне п > б перад санорным) да пла́нка (гл.), якое запазычана з ням. Planke.