Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Біча́йка1 ’накрыўка дзежкі’ (Юрч.), ’абячайка, лубок у рэшаце’ (Нас., Касп., Бяльк.), ’вобад у бубне’ (Бяльк.). Таго ж паходжання, што і абе́чак (гл.). Фанетыка слова палеская ( > i, параўн. Краўчук, УМШ, 1960, 6, 61–62). Сюды адносіцца і біча́й ’круглая дзірка ў верхнім ручным камені жорнаў’ (Касп.).

Біча́йка2 ’вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі’, біча́й ’бераг лужка, аборка’ (Юрч.). Метафарычнае ўжыванне слова біча́йка1 (гл.), якое ў гаворках значыць і ’вобад’ (> ’край’).

Біча́ўнік, бічо́ўнік луг наўсцяж ракі’ (Яшкін), параўн. бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа; паласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху’ (Яшкін), бічаві́к ’паласа адчужэння паабапал дарогі’ (Юрч.), бічаві́на, бічава́я ’тс’, параўн. яшчэ біча́й ’бераг лужка, аборка’, біча́йка ’вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі’ (Юрч.). Усё да абеча́йка (гл.) і яе форм (гл. пад біча́йка, там і літ-pa). Такія значэнні, як ’луг наўсцяж ракі’, — яўна другасныя (праз ’паласа…паабапал…’). Параўн. яшчэ бычовны́к.

Бічо́ўка ’вяроўка’ (Бяльк.), ’частка цэпа, якой б’юць па снапах’ (Касп.), бічэ́йка ’тонкая вяровачка’ (Бяльк., Нас.). Рус. бече́вка, бечева́, бичева́, бичёвка і г. д., укр. бечівка. Няяснае слова. Агляд версій гл. Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112.

Бішко́кт ’бісквіты’ (Нас.). Запазычанне з польск. biszkokt ’тс’ (< лац., гл. Брукнер, 28).

Біягра́фія. Рус. биогра́фия, укр. біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац. biographia праз польск. biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц. biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.

Блаві́сночка «ритуальный хлебец, величиной с яйцо, который пекли на благовещенье из ’первого’ теста, святили и сохраняли в течение года» (Клім.). З *благовістн‑очка (да ўкр. благові́сний, благовіст).

Благаслаўля́ць. Рус. благославля́ть, укр. благословля́ти і г. д. Усё запазычана з ст.-слав. благословити, якое з’яўляецца калькай з грэч. εὐλογεῖν. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 133; Брукнер, 31; параўн. яшчэ Махэк₂, 55. У народнай мове розныя скарачэнні (параўн. баславі́ць, бласлаўляць). Але Машынскі (Pierw., 85, 316) бачыць у праславянскім (!) *bolgosloviti самастойнае ўтварэнне (не кальку з грэч.!) з іранскімі сувязямі. Вельмі няпэўна.

Блага́ць ’прасіць, угаворваць’ (ст.-бел. благати). Укр. блага́ти, польск. błagać (польск. слова з чэш. мовы; Слаўскі, 1, 35). Лічыцца запазычаннем з польск. błagać ’тс’. Параўн. Машынскі, Pierw., 85; Булыка, Запазыч. Паводле іншай версіі, усх.-слав. словы — гэта новаўтварэнне, якое ўзнікла на базе запазычання з ст.-слав. благо, блажити. Так Рудніцкі, 140 (услед за Агіенкам).

Благі́ ’дрэнны, худы’. Рус. благо́й ’дрэнны’, укр. благи́й дрэнны, стары, бедны, слабы’, польск. błahy ’малы, нязначны’ (запазычанае з укр.; Слаўскі, 1, 35). Ёсць некалькі этымалогій: 1) усх.-слав. благъ ’дрэнны’ — запазычанне з ст.-слав. (ц.-слав.) благъ добры’. Значэнне ’дрэнны, бедны і г. д.’ развілося як вынік табуістычнага словаўжывання (Праабражэнскі, 1, 27–28; Фасмер, RS, 5, 125; Слаўскі, там жа, Зяленін, Табу, 2, 155); 2) усх.-слав. благъ дрэнны’ да прасл. blagъ ’дрэнны, слабы’, якое быццам роднаснае з лац. flaccus ’слабенькі’, грэч. βλάξ ’вялы, расслаблены’ (трэба адрозніваць прасл. bolgъ ’добры’ і blagъ дрэнны’). Так Бернекер, 58; Міклашыч, 13 і інш. Першая версія, здаецца, больш абгрунтаваная (паколькі значэнне ’дрэнны’ можа быць секундарным). Слаўскі, 1, 36; Фасмер, 1, 171; Рудніцкі, 140. Да благі́ адносіцца і дзеяслоў блажэ́ць ’худзець’. Фрэнкель (45–46) лічыць, што для благі́ ’дрэнны’ дакладная адпаведнасць — літ. blagnas.

Блажэ́нны (БРС). Як і рус. блаже́нный, запазычанне з ц.-слав. (блаженъ). Бел. слова запазычана, магчыма, праз рус. Параўн. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 134.