Бінда́с ’сякера, якой адколваюць тоўстыя трэскі’ (Касп., Інстр. II, Мядзв.). Укр. биндас. Праз польск. bindas (да польскага слова гл. Брукнер, 27) з ням. Bindaxt; гл. Шалудзька, Нім., 21. Гл. яшчэ бі́ндус. Ст.-бел. биндас ’кірка’ (XVI ст., Булыка, Запазыч.).
Біндзю́г драбіны, воз, калёсы’ (Бяльк.), біндзю́к (Касп.). Рус. биндю́г, биндю́га і г. д. Лічыцца запазычаннем з с.-н.-ням. bindinge. Гл. Фасмер, 1, 150, 166; Шанскі, 1, Б, 120.
Біндзю́га ’край зямлі непасрэдна над возерам ці над рэчкай’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Здаецца (параўн. і геаграфію слова), запазычанне з польск. binduga ’месца каля ракі, дзе кладуць лес на сплаў’ (а гэта, як мяркуе Брукнер, 27, можа быць звязана з рус. бендюга, биндюга, бендюжник). Параўн. ст.-бел. бендюга ’месца сплаву лесу’ (Булыка, Запазыч.).
Біндзюга́йла ’гультай’. Гл. бі́ндус.
Бі́ндус ’гультай’ (Сцяц., Нас.). Аткупшчыкоў (Лекс. балтызмы, 34–35) хоча бачыць тут літуанізм (з меншай пэўнасцю аб гэтым Лаўчутэ, там жа, 22). Брукнер (27) дапускае, здаецца, магчымасць сувязі з bindas ’сякера’ (< ням. Bindaxt; так прынамсі Варш. сл., 1, 156). Параўн. бінда́с ’сякера’, дурань’ (Касп.), бі́ндас ’бамбіза’ (Нас.). Аткупшчыкоў, там жа, лічыць літуанізмам і бел. біндзю́к ’хлапчук гультай і гарэза’ (Нас.). Ці не сюды адносіцца біндзюга́йла ’гультай’ (Нас.)?
Біно́кль. Рус. біно́кль, укр. біно́кль. Запазычанне з франц. binocle (параўн. лац. bini ’двое, пара’, oculus ’вока’). Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 120.
Бінт. Рус. бинт, укр. бинт. Запазычанне з ням. мовы (ням. Binde ’павязка, бінт’). Праабражэнскі, 1, 26; Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 120.
Біньдю́ра ’пазалочаная папера’ (Мядзв.). Мядзв. (там жа) лічыць, што гэта скажонае слова бордюра (параўн. рус. бордю́р, бордю́рка ’шляк’, гл. Шанскі, 1, Б, 167).
Бі́ржа 1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.
Бі́ржа 2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.
Біржа́к ’той, хто займаецца лёгкім возніцтвам’ (Шат.). Параўн. рус. биржа́к ’тс’, биржо́вщик, би́ржешник. Ад би́ржа 1 (гл. Даль). Адсюль пераносна біржа́к ’высокі, сухарлявы чалавек’ (Бяльк.), ад якога ўтворана бі́ржа ’худая, высокая’ (Бяльк.).