Пту́шма прысл. ’чарадой’ (Нас.). Дэрыват ад птушка (гл.) з замяшчэннем суфікса назоўніка пры дапамозе суфікса прыслоўя ‑ма; гл. аб словаўтварэнні Карскі 2–3, 67.
Птэле́я ’вязавік, Ptelea L.’ (Кіс.). Тэрміналагічнае ўтварэнне на базе лацінізаванага тэрміна, параўн. лац. Pteleum ’горад у Фесаліі’.