Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Льняні́ца, ляны́ца, лляны́ца, лені́ца ’льняное валакно высокага гатунку’, ’пража’, ’тонкае льняное палатно’ (Уладз.). Утворана ад прыметніка (і)льняны. Да лён (гл.). Параўн. таксама альняні́на.

Льня́нка ’зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (Бейл.), пск. льня́нка ’тс’. Утворана ад льняны́. Да лён (гл.). Параўн. таксама льні́ца ’тс’.

Льснець ’блішчэць’, льснуцца ’тс’ (Яруш.), льсні́цца ’блішчэць, адсвечваць’ (ТСБМ). Да ільсні́цца (гл.).

Льсцёх, льсцёха ’ліслівец’ (Нас.). Да ле́сціць (гл.). Суфікс ‑ёх (< прасл. ‑ʼoxъ) характэрны для зах.-слав. моў (Слаўскі, SP, 1, 73).