Квакту́ха ’курыца, якая выседжвае або водзіць куранят’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сцяшк., Грыг., Яруш., Жыв. сл., Нік. Очерки, Сл. паўн.-зах., Янк. Мат., ТС, Бяльк.). Гл. квактаць.
Кваку́ха ’тс’ (Нас., Мат. Гом., Яўс., Янк. Мат., Др.-Падб., Гарэц., Яруш., Юрч.). Гл. квактуха.
Ква́кша ’лягушка сямейства бясхвостых земнаводных, якая жыве пераважна на дрэвах’ (ТСБМ). Форма слова, відавочна, адлюстроўвае балтыйскі ўплыў. Параўн. структурна тоеснае літ. kvākše ’квактуха’ (да kvakšėti ’квактаць’).
Ква́піцца ’мець жаданне, імкнуцца завалодаць чым-н.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., КЭС, лаг., Рам., Мал.). Гл. квапіць.
Ква́піць ’тс’ (ТСБМ), ’цікавіць, прыцягваць увагу’ (Сцяшк.), ’накопліваць багацце’ (ТС). Укр. квапити ’прымушаць, падганяць’, польск. kwapić ’тс’, чэш. kvapiti ’хутка рухацца’, в.-луж. kwapić ’тс’. Слова адсутнічае ў паўднёваславянскіх мовах і на асноўнай рускай тэрыторыі. У адпаведнасці з вядомай версіяй (Бернекер, 655) каўзатыў да прасл. kypěti ’кіпець’. Дадатковым аргументам у карысць гэтай этымалогіі можна лічыць каш. pře‑kvapic ’выкіпець’. Гл. Слаўскі, 3, 459; ЕСУМ, 2, 414.
Кваплі́вы ’прагны, хцівы’ (Нас., Шат., Яруш.). Гл. квапны.
Ква́пна ’хутка’ (Яруш.). Гл. квапны.
Ква́пны ’сквапны, скупы, ласы’ (ТСБМ), ’ласы’ (Сл. паўн.-зах.), ’зайздрослівы’ (Нас., Касп., Шат.), ’прывабны’ (Клім.). Гл. квапіць.
Ква́рта ’мера вадкіх і сыпучых рэчываў’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Нас., Сцяшк., ДАБМ, Мядзв., Гарэц., Мат. Маг., Шат.), ’кубак, конаўка, кружка’ (ТСБМ, Жд. 2, Сл. паўн.-зах., ТС). Ст.-бел. кварта ’мера вадкасці і сыпкіх рэчываў’ (з 1582 г.) < польск. kwarta < лац. quarta ’чвэрць’. Не абавязкова прымаць нямецкае пасрэдніцтва паміж польск. і лац. (параўн. Булыка, Запазыч., 145). Гл. Слаўскі, 3, 462; ЕСУМ, 2, 414.
Кварта́л ’чацвёртая частка года’ (ТСБМ, Нас.), ’частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі’ (ТСБМ, Яшк.), ’адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Яшк.). Ст.-бел. кварталъ ’чвэрць’ (з 1692 г.). З польск. kwartał < с.-лац. quartale. Як у папярэднім выпадку, для старабеларускага нямецкае пасрэдніцтва не даведзена (параўн. Булыка, Запазыч., 145; Слаўскі, 3, 462–463; ЕСУМ, 2, 415). Аднак для мовы XIX–XX стст. трэба мець на ўвазе магчымасць рускай крыніцы. Аб гэтым сведчыць месца націску.