Гняды́ ’гняды’, таксама гне́ды (Шат., БРС). Рус. гнедо́й, укр. гніди́й, польск. gniady, чэш. hnědý, серб.-харв. гње̑д і г. д. Прасл. *gnědъ ’тс’. Этымалогіі гэтага слова няпэўныя (напр., сувязь са ст.-слав. гнѣтити ’запальваць’ або з словам *gnida і г. д.; агляд у Трубачова, Эт. сл., 6, 167; Слаўскага, 1, 301). Магчыма, нейкі слав. неалагізм па тыпу ўтварэння *blědъ (гл. Слаўскі, там жа).
Гняздо́ ’гняздо’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. гнездо́, укр. гніздо́, польск. gniazdo, чэш. hnízdo, серб.-харв. гнијѐздо, балг. гнездо́, ст.-слав. гнѣздо і г. д. Прасл. *gnezdo. Этымалогія слова вельмі няпэўная. Звычайна думаюць пра сувязь з і.-е. *ni‑sdo ’гняздо’ (параўн. ст.-в.-ням. nēst, лац. nīdus, ст.-інд. nīd̥á і г. д.), але няясна, як атрымалася слав. форма (агляд версій гл. Фасмер, 1, 420; Слаўскі, 1, 302; Трубачоў, Эт. сл., 6, 171–173).