Бэзг ’бэз’ (Мурашка, Лінгв. даследв., БДУ, Мінск, 1971, 153–154). Прасл. *bъzgъ (ст.-чэш. bezh, славен. bezg, серб.-харв. базаг; гл. Махэк, Jména rostl., 221–222; Махэк₂, 52–53) няма ў польскай мове (якая толькі адна можа быць крыніцай запазычання бел. слова). Мяркуем, што бел. бэзг — марфалагічна-фанетычная трансфармацыя польск. bezd ’тс’ (гл. бэзд), новаўтварэнне з бэзд, заснаванае на ўскосных склонавых формах (фанетычных).
Бэзд, бэст ’бэз’ (Мурашка, Лінгв. даследв., БДУ, Мінск, 1971, 153–154). З польск. дыял. bezd, best ’тс’ (аб гэтых формах гл. Брукнер, 22; параўн. яшчэ балг. бъздовина).
Бэ́йбас нехлямяжы чалавек, гультай’ (Касп.). Укр. бе́йбас ’дурань, вялікі нехлямяжы чалавек’, рус. дыял. бейбас ’дурань’. Таго ж паходжання, што і ба́йбас (гл.).
Бэйзехалэ́ймус ’бяда’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.; адкуль?) бейзехалеймус. Запазычанне з яўр.-ням. bejse chalejmes ’паганыя сны’. Вінер, ЖСт., 1895, 1, 60; Фасмер, 1, 146.
Бэ́йла: пʼяны, як бэйла (Клім.). Запазычанне з польск. pijany jak bela (дзе bela ’пакунак’ < ням. Ballen; аб польск. слове гл. Брукнер, 20). Сюды ж, мабыць, і ўкр. дыял. бейла ’дурань, асталоп’. Польск. bela можа быць скарачэннем і ад belka ’бэлька’ (параўн. укр. напивсь, як бэлька).
Бэ́кас ’бакас’ (палес., КЭС, Бесар.). Укр. бе́кас. З польск. bekas ’тс’ (< франц. bécasse). Параўн. бака́с. Аб польскім паходжанні бел. слова сведчыць націск.
Бэ́каць ’чытаць па складах’ (Сцяц., Шат.) (аб авечках; Янк. II, ДАБМ, 894), бэ́чыць (аб казе, баране; Бесар.); ’плакаць, капрызіць’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат.). Рус. бе́кать, укр. бе́кати, польск. bekać, beczeć, чэш. bekati, bečeti, серб.-харв. бе́чати ’бэкаць’. Ад гукапераймальнага выклічніка бэ (рус. бе, укр. бе; таксама і ў іншых мовах: лат. bę̃, грэч. βῆ, ням. bäh і г. д.). Бернекер, 48; Слаўскі, 1, 29; Фасмер, 1, 146.
Бэ́лька (БРС, Мядзв., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Бесар., Сцяшк. МГ, Лысенка, ССП, Інстр. I). Укр. дыял. бе́лька. Запазычанне з польск. belka ’тс’ (< ням., гл. Брукнер, 20).
Бэ́мбаль ’пухір’ (Жд.), бэ́мблі ’пухіры’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. bębel, bąbel ’тс’ (а гэта да слав. экспрэсіўнай асновы *bǫb‑ ’пухір і да т. п.’; гл. Бернекер, 78; Фасмер, 1, 226, пад бублик; Слаўскі, 1, 29).
Бэ́нбан ’частка малатарні, дзе круцяцца цапы ды абіваюцца снапы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęben ’барабан; барабан у малатарні’ (аб польскім слове гл. Слаўскі, 1, 31).