Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бе́ркавец ’дзесяць пудоў’ (БРС). Рус. бе́рковец, укр. бе́рковець. Скарачэнне з *бьрковьскъ пѫдъ (ст.-рус. бьрковьскъ, берковьскъ). Ад назвы шведскага горада Björkö. Падрабязна Фасмер, 1, 156–157; Шанскі, 1, Б, 98.

Беркін ’назва расліны Meliotus albus L. і інш.’ Гл. барку́н. Варыянт беркін запазычаны з адной з цюрк. форм. З цюрк. слоў, якія прыводзіць Мяркулава, Очерки, 87, бліжэй ад іншых да бел. формы стаіць караім. біркін ’быць запырсканым’.

Беркун ’назва расліны баркун белы, Meliotus albus L.’ Гл. барку́н. Варыянт беркун адлюстроўвае адну з цюрк. форм. Бліжэй усіх стаіць да гэтай формы цюрк. бӳркӳн ’быць запырсканым’.

Бе́ркут ’птушка арол.’ Рус. бе́ркут, укр. бе́рку́т. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. börküt, усх.-цюрк., казах. bürküt, тат. birkut і г. д. Фасмер, 1, 157; Праабражэнскі, 1, 24; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21 (параўн. і Шанскі, 1, Б, 98). Польск. berkut (праз усх.-слав. мовы; Брукнер, 21). Няясным, аднак, застаецца націск на першым складзе.

Берлаво́кі ’вірлавокі, з вялікімі вачыма’ (Сцяшк. МГ), бєрлаокі ’вірлавокі; бяльматы’ (Лысенка, ССП). Параўн. польск. дыял. barlooki (Махэк₂, 67; адкуль? Няма ў Варш. сл. і ў Карловіча), ст.-чэш. brlooký ’той, хто бегае туды-сюды вачыма’, чэш. brlooký ’косы, касавокі’, brlavý ’косы’ (ст.-чэш.), ’крывы’ (пра верацяно, трубку), ’кульгавы’, славац. brlavý ’косы’, brloočný. Далей параўноўваюць з славен. brlja ’ваўчок’ (цацка), гл. Махэк₂, там жа. Можна думаць пра слав. дзеяслоўную аснову *bьrl/‑ ’круціць, круціцца’. Але зыходзячы з геаграфіі ўсх.-слав. слоў, можна, мабыць, меркаваць і пра запазычанне з зах.-слав. Параўн. яшчэ вірлаво́кі.

Берэ́т. Рус. бере́т (даўней і барет), укр. бере́т. Запазычанне (мабыць, праз рус. мову) з франц. béret ’шапачка баскаў’. Фасмер, 1, 156; Шанскі, 1, Б, 96–97; Рудніцкі, 112. Да гісторыі слова ў еўрап. мовах гл. Клюге, 52; MESz, 1, 304. Ст.-бел. бирет (XVI ст.) < польск. biret < франц. (гл. Булыка, Запазыч.).