Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мыхта́йка ’гальштук’ (драг., З нар. сл.). З польск. miktajza ’тс’, якое з англ. necktie ’тс’, якое на Палессі асацыіравалася з дзеясловам мыхтітэ ’мігацець’: колеры на гальштуках звычайна былі яскравыя і мігацелі ў вачах. Гл. таксама міктайза (Глінка, Бел.-польск. ізал., 30).

Мы́цельнік, мы́цяльнік ’куток у хаце, дзе мыюць посуд’ (ТСБМ, Некр., Бір. дыс.; пух., ДАБМ, к. 335; шацк., КЭС; лельч., браг., Мат. Гом.; Мат. Маг.). Беларускае. Утворана ад ⁺мыцель (ці мы́цельны), як суднік. Параўн. укр. ми́тель ’цёплая вада для мыцця галавы’, ’луг, у якім жлукцяць бялізну’, а таксама польск. myciel ’луг’, ’лазеншчык’, чэш. mýtel, кладск. mejtel ’лазня’, ’ванна’.

Мыце́ня ’мыццё’ (шчуч., З нар. сл.), ганц. мыценье, ваўк. мыцэня ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да мыць (гл.). З двайным суфіксам аддзеяслоўных назоўнікаў.

*Мыце́чка, лін. мытечка ’вязка сушаных уюноў’ (Сл. Брэс.). Да вітка (гл.) ’прут, дубец’. Параўн. серб.-харв. витка ’прут для пляцення кошыкаў’, ст.-бел. вить, виць ’лаза, скрутак шнуроў’. Роднасныя да віць (гл.).

Мы́цка1 ’круглая шапка, ярмолка’ (Федар. 6), ст.-бел. мыцка ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mycka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 107), якое з с.-н.-ням. mutze < с.-лац. almutia ’шапачка для духоўных асоб’ < араб. al‑mustaqah ’кажух, футравае паліто’.

Мы́цка2 ’мыза’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мыса (гл.). Магчыма, ‑ц‑ у выніку кантамінацыі мыса (ці мыза) і пыца (ці пыка) ’тс’.

Мыцця́нка, маццянка ’больш дасканалая дуда з некалькімі гукамі’ (Інстр. III). Да муццпнка (гл.).

Мыць, мы́ці, муць, мы́ты, мэ́тэ ’вадой з мылам ці іншай вадкасцю ачышчаць ад бруду’, ’абмываць вадой бераг’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ; драг., Лучыц-Федарэц), мы́цца (мы́ціса, му́цца, мэ́тыся) ’умываць, мыць сябе’ (там жа). Укр. мити, рус. мыть, польск. myć, н.-луж. myś, в.-луж. myć, чэш. mýti, славац. myť, славен. míti, серб.-харв. ми̏ти, макед. мие, балг. мия, ст.-слав. мыти. Прасл. myti, і.-е. адпаведнікамі да якога з’яўляюцца: літ. máudyti ’купаць, мыць’, лат. maût ’плаваць, даваць нырца’, ст.-прус. au‑mūsnan ’умыванне’, ірл. mūn, ст.-інд. mūtram ’мача’, авест. mūϑrəm ’бруд’ < і.-е. *meu‑ ’вільгаць’ (Міклашыч, 207; Траўтман, 191; Мюленбах-Эндзелін, 2, 570; Фасмер, 3, 26; Фрэнкель, 1, 417; Махэк₂, 386; Покарны, 1, 743; Скок, 2, 434; Бязлай, 2, 186). Сюды ж мыцьво ’усё тое, што мыюць’ (гродз., Мат. АС), мыцёха ’жанчына, якая мые бялізну ці посуд’ (КЭС, лаг.).

Мыч ’папярочнае бярвенца (пояс) паміж вертыкальнымі слупамі калодзежа’ (Клім.; кобр., драг., іван., Лучыц-Федарэц, Сл. Брэс.); мыч, мычовиньне, ночовиньне ’пояс паміж дзвюма кроквамі’ (зах.-палес., Нар. сл.), мачы ’гарызантальныя папярочныя планкі, якія замацоўваюць раму ткацкага варштату’ (драг., Уладз.), польск. пазнаньск. miecze ’падпоркі слупкоў («дзядкоў») пад дахам’. З прасл. mbčb < imbk‑jь, — гэта аснова пашырана ў шматлікіх слав. словах, параўн. бел. замкнуць, замок, змыкаць (гл.) і інш. (Фасмер, 2, 631).

Мыча́ць, мычэць ’ціха мыкаць (пра карову)’ (ТСБМ, Бес., Др.-Падб., Янк. 2, Юрч., Бяльк., Сл. ПЗБ; паўсюдна, ДАБМ, к. 300). Гукапераймальнае. Да мы́каць1 (гл.).

Мы́чка1, мучка ’абчасаная на грэбені і скручаная скруткам жменька ільновалакна, падрыхтаваная да пражы’ (Юрч., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Рам. 3, Нар. Гом., Нар. словатв., ТС, Ян.), ’недапрадак’, ’абдзіркі’ (нараўл., петрык., ЛАПИ). Укр. мичка, рус. мычка, мычки, польск. варміньска-мазурск. myczki ’кудзеля’. Памыкаць? (гл.).

Мы́чка2 ’месца пад заднім пальцам на капыце каня’ (кобр., Нар. лекс.). Да -мыкаць, змыкацца (прасл. тъ£-): у гэтым месцы нага каня змыкаецца з капытом.

Мы́чка3, мучка ’пакручастая нярэзкая неядомая белая лугавая трава сівец, Nardus L.’ (Бяльк., Мат. Гом., Нар. Гом., ТС, Ян.), ’густая сухадольная дзярніна сіўцу’ (жытк., Яшк.). Да мьічка?. Названа паводле падабенства кусціка травы з валасістым покрывам пад заднім пальцам ля капыта каня.