Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мыслі́цель ’мудрэц, філосаф’ (ТСБМ). З рус. мысли́тель (Крукоўскі, Уплыў, 38 і 57). Аналагічна мыслі́цельны, мы́сліцца, мы́слімасць, мы́слімы (Крукоўскі, там жа, 58).

Мы́сліць ’разважаць, супастаўляючы думкі або з’явы рэчаіснасці і робячы з іх вывады’, ’уяўляць у думках, жадаць’ (ТСБМ, Нас., Яруш.), мыслява́ць ’разважаць’ (мазыр., Нар. Гом.). Укр. мислити, рус. мыслить, польск. myśleć, н.-луж. mysliś, в.-луж. myslić, чэш. mysliti, славац. myslieť, славен. mísliti, серб.-харв. ми̏слити, макед. мисли, балг. мисля, ст.-слав. мыслити (мышлѫ). Прасл. mysliti, якое з myslь > мысль (гл.).

Мысль ’думка’, ’дума’ (ТСБМ, Яруш.), мыслі ’думкі’ (мядз., іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. мисль, мисля, рус. мысль, польск. myśl, н.-, в.-луж. mysl, чэш. mysl, славац. mysel, славен. mȋsel, mísel, серб.-харв. ми̑сао, макед. мисла, балг. мисъл, ст.-слав. мысль. Прасл. myslь традыцыйна выводзяць з mud‑tlь (Трубяцкой, ZfslPh, 2, 117) і падаюць роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. maũsti (maudžiù) ’ныць’, ’сумаваць’, ’вельмі жадаць’, ãpmaudas ’прыкрасць’, гоц. gamaudjan ’прыгадваць’, ufarmaudei ’забыццё’, ст.-грэч. μύθος ’мова, слова’, у Гамера ’думка’ μυθέομαι ’гавару, размаўляю, абмяркоўваю’, новаперс. mōye ’скарга’, магчыма, ст.-ірл. smūainim ’думаю’ (< *smoudniō). (Міклашыч, 208; Траўтман, 171; Мее, 416; Фасмер, 3, 25; Махэк₂, 385; Бязлай, 2, 185). Фрэнкель (420) адхіляе роднаснасць паміж слав. myslь і літ. maũsti і суадносіць з мудзіць (гл.). Тапароў (Этимология–1963, 5–43) пераканаўча сцвярджае, што прасл. myslь — стары аддзеяслоўны назоўнік *monslĭ‑ (< і.-е. *men‑), роднасны да mǫdrъ (гл. мудры), і параўноўвае з літ. mąslùs ’удумлівы, кемлівы, разважлівы’, mąstýti ’мысліць, меркаваць, разважаць’ (< і.-е. *man‑ < *men‑), звязваючы прасл. myslь з mьnitъ. Ва ўсх.-слав. мовах у лексемы myslь завужана семантыка, і яна амаль выцеснена прасл. duma > ду́ма (гл.) (Мартынаў, Лекс. взаимод., 84).

Мысок ’насок’ (ТСБМ, Нас.; добр., Мат. Гом.). Да мыс (гл.).

Мыт1, мы́та ’падатак за правоз тавараў цераз граніцу ці на тэрыторыі дзяржавы’ (ТСБМ, Гарб., Гарэц., Груш., Др.-Падб., Касп.). Укр. мито, рус. мыто, ст.-рус. мытъ, мыто, польск., н.- і в.-луж. myto, чэш., славац. mýto, славен. míto, серб.-харв. ми́то, ми̑т; макед., балг. мито, ст.-слав. мыто. Прасл. myto. Запазычана са ст.-в.-ням. mûta ’пошліна; мыта’ (Міклашыч, 208; Уленбек, AfslPh, 15, 489; Фасмер, 3, 26; Скок, 2, 434; Атрэмбскі, Sprache, 12, 1966, 61–62; Германовіч, Лекс. і грам., 3). Сюды ж мы́тнік ’служачы мытніцы, чыноўнік’ (ТСБМ, Груш.).

Мыт2 ’глыбокае месца ў рацэ з вірам’ (паўн.-усх., КЭС). Да мыць (гл.): ад дзеепрыметніка ⁺мытъ ’вымытае вадою месца’.

Мыт3, мыту́ха ’панос у парасят’ (драг., З нар. сл.), ’панос’ (усх., КЭС; Грыг., Касп.), ’дызентэрыя’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), магчыма, ’хвароба скаціны’ (Анік.). Вярэніч (Бел.-рус. ізал., 25) адносіць сюды і мыт ’інспекцыйная хвароба коней: запаленне слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз’ (ТСБМ; стаўбц., валож., КЭС), укр. мит ’тс’, рус. калуж. мыти́ца ’тс’. Рус. мыт ’панос’ (паўсюдна) Фасмер (3, 25) супастаўляе са ст.-інд. mū́tram ’мача’ і выводзіць з мыть ’мыць’. Параўн. таксама і польск. mycić się, nicić się ’хварэць на панос’.

Мытава́ць ’спрабаваць, прымушаць, рабіць што-небудзь’ (Кос.). Да мыта (> ⁺мытаваць ’прымушаць плаціць мыта’).

Мы́тар ’лазня’ (Сл. Эп.-Шып.). З польск. mytarstwo ’чысцец, чысцілішча’ пад уплывам (народная этымалогія) лексемы мыць.

Мыта́ра ’рубель (на возе сена)’ (мсц., ісл., ДАБМ, к. 289). Няясна. Магчыма ад ст.-рус. мытарница ’таможня’, дзе знаходзіўся шлагбаум — адна са знешніх прыкмет мытніцы.

Мытарок ’вяровачка, на якой вадзілі свойскіх жывёл і сляпцоў’ (Нік. Очерки). Да мотор (гл.).

Мы́тка1 ’анучка, якой мыюць посуд’ (чав.). Да мыць (гл.). Аб суфіксе ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Мы́тка2 ’жанчына, схільная да падману’ (шкл., Мат. Маг.) прымыкае да рускамоўнага арэалу, дзе вяц. мытирка ’ілжывая, пранырлівая жанчына’, варон. мытоврить ’хлусіць’, ’мучыць’, вяц., уладз., пск. мытарный, мытирный ’ілжывы, каварны’, ’здабыты няпраўдай’. Да ліыгі, мыта (гл.).