◎ Петушкі́ 1 ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (докш., Сл. ПЗБ; гом., Кіс.), пеўнікі; нягнуткі ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (гродз., Кіс.; усх.-гом., усх.-маг., мядз., лях., лун., ЛА, 1), ’медуніца’ (навагр., Сл. ПЗБ), птушкі ’белакапытнік, Petasites Mill.’ Да пяту́х ’певень’ (гл.). Матывацыя: кветкі раслін падобныя да пеўневага грэбня. Параўн. рус. алан. петушок ’капытнік балотны’.
◎ Петушкі́ 2 (пітушкі) ’смольныя корчыкі, сучкі’ (Бяльк.). Да пяту́х ’певень’ (гл.). Названы паводле падабенства да чырвонага пеўня колерам, калі сучкі, лучына гараць.
◎ Петушо́к, пятушок ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (ветк., лоеў., б.-каш., брагін., Мат. Гом.), птушкі ’тс’ (Юрч. СНЛ). параўн. пёўнык ’тс’ (нараўл., жытк., Мат. Гом.). Укр. піўных, когутик ’тс’, рус. петухи, петушки назвіваюць розныя расліны з голым сцяблом і гронкамі кветак (Мяркулава, Очерки, 136). Да пяту́х ’певень’ (гл.).
◎ Пеў (пев) ’спяванне маткі ў пчолаў’ (Анох.). Рэгіянальны архаізм, звычайна адваротны дэрыват спеў. Да паць ’спяваць’ (гл.) < прасл. pūti ’тс’. Заканчэнне -ντ > , як у zovb ’кліч, гуканне’, zevb ’зеў’, параўн. зваць. зяваць.
◎ П’е́ўка п’ёўка ’п’яўка’ (калінк., бярэз., Сл. ПЗБ), пʼеўга ’тс’ (ТС). З піяўка (як рус. пиявка ’іх:’), якое з піява < прасл. *pijcn > a < *pijali ад *piti > піць (гл.). З аднаўленнем “несапраўднага” е (на месцы я), якое ў палескіх гаворках можа пераходзіць у ё пад націскам перад jp, параўн. хлеў ’хлеў’. Параўн. ст.-рус. шанца, пиавица, пиявица (XV ст.) ’тс’. Гл. п’яўка.
◎ Пе́ўне, пеўня ’напэўна, мабыць’ (Ян.; ТС; люб., Жыв. сл., ЖПС). Гл. таксама пэўна, пэўны.
Пе́ўнік ’касач’ (мазыр., Жыв. сл.), пе́ўнікі ’званец звычайны, Rhinantus L.’ (Шат.), ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (Кіс.), пі́ўнычкы ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum L.’ (бяроз., Нар. лекс.), пе́ўнікі ’капытнік, Calla palustris L.’ (бых., хойн., ЛА, 1) у выніку семантычнага пераносу паводле падабенства да грэбня пеўня альбо афарбоўкі (некалькі колераў) з пе́вень (гл.).
Пе́ўны ’з зародкам (пра яйка)’ (міёр., Жыв. сл.), пе́ўнае (яйка), пе́ўнъя, пе́ўныя ’тс’ (лаг., кругл., беш., ЛА, 1), пе́ўный ’пэўны, сталы’ (Бяльк.). Гл. пэўны.
◎ Пех ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да працы, справы’ (Нас.). Насовіч (413) выводзіць гэтае слова з nixaifb — народная этымалогія. Параўн., аднак, славен. pęh ’стома, стомленасць’. pęhati ’слабець’, pehati se ’старацца, працаваць, клапаціцца’, pehdta, pehočci ’стомленасць’, сюды ж ц.-слав. опЬшатн ’слабець, марнець; бяднець’, рус. опешать ’збяднець’, ’моцна стаміцца і захварэць’, ’перастаць быць дзейным, актыўным; страціць сілы, энергію’, ст.-чэш. pešeti ’слабець, чэзнуць; сумаваць’, н.-луж. pešak ’стары грыб’ і інш., якія можна ўзвесці да прасл. *pešati, роднаснага літ. pežti, pežti ’мець хворы выгляд’ (Бязлай, 3, 21). Махэк₂ (446) дапускае страту звонкасці ў слав. *pezjałi > pes‑jati > *peśati.
◎ Пехадра́ла ’пехатой’ (груб.) (калінк., З нар. сл.), пішыдршт ’тс’ (Юрч. СНС), рус. пеходралом, пешедралом ’тс’. Да пех‑ (гл. пешы) і драла (гл.). Параўн. яшчэ драць, драпаць ’уцякаць’, рус. удирать ’тс’.
◎ Пехата́ 1, ’фасоля, якая не ўецца’ (навагр., З нар. сл.), укр. піхота ’тс’. З польск. piechota, якое з fasola piesza ’фасоля карлікавая, Phaseoliis narius’. Параўн. таксама польск. дыял. groch piec Ноту альбо piechociarz. Гэтаксама рус. кур. пешая фасоль ’фасоля, якая расцілаецца, — гэтае значэнне “нібыта збл іжае слова пеший з почвою” (Даль, З (1996), 551).
◎ Пехата́ 2 ’пяхота’ (Стан.) — да пяхота (гл.).