Пепін: пе́нін шафранны ’сорт яблыкаў’ (Сцяшк. Сл.), пе́пінка ’шафран’ (люб., жлоб., жытк., КЭС, ТС), пэпінка, піпен‑шафран ’тс’ (Мат. Гом.), люб. пе́панка, укр. пе́пін ’сорт яблыкаў’, рус. пе́пин шафра́нный ’сорт яблыкаў, выведзены Мічурыным’. Ад франц. pépin ’зернейка, семачка’; гл. таксама шафра́н.
Пе́плецца ’паволі рабіць’, пе́пліць ’марудзіць’ (ТС). Магчыма, балтызм, гл. Санько (Kryuja, 1996, I, 91), які параўноўвае з літ. pëpis ’вялы чалавек’, pépti ’слабець, чэзнуць’, параўн. таксама літ. pė́plinėti, pė̃pinėti, pė̃pinti ’нязграбна, нехлямяжа хадзіць, разявіўшы рот’, аднак геаграфія сведчыць, хутчэй, пра гукапераймальны ці імітатыўны характар слова, параўн. балг. пъ́пля паўзці, марудзіць’ і пад.
Пер (пэрь) ’пярга’ (ельск., Анох.). Відаць, з перг < пярга́ ці з первʼ < пэрва (нараўл.) ’тс’ пры ад’ідэацыі да пе́рвы(й). Параўн. аналагічна рус. пе́рша ’перхаць’ — першь ’тс’ (Даль, 3, 33).
Перабабіць (перэбабіць) ’прыняць дзіцё ад парадзіхі’ (Кос.). Да ба́біць (гл.) ’рэзаць пупавіну’ (< прасл. *babiti ’дапамагаць парадзісе ў час родаў’), семантыка якога зацямнілася, таму ўжыта прыстаўка пера- з пераразаць (пупавіну).
Пераба́віць 1 ’пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго-небудзь, што-небудзь у іншае месца; перавезці (сена праз раку)’ (ТСБМ, Янк. 3.; навагр., Шн.), сюды ж пераба́ўка ’пераправа, перавоз’ (Гарэц., Яруш.). Да пера- і ба́віць — ба́віцца 1 (гл.). Семантыка лексемы найбліжэй да чэш. мар. baviti se ’дарэмна затрымлівацца з-за нейкай перашкоды’ і рус. разан. бавиться ’з цяжкасцю абыходзіцца’ і, магчыма, ст.-слав. бавити ’выратаваць’.
Пераба́віць 2 ’прыклікаць, паклікаць’ (навагр., Дзмітр.). Відаць, з прывабіць < ва́ба (гл.).
Перабага́ціць ’усыпаць больш, чым трэба’ (брагін., Шатал.). Да пера- і бага́та ’шмат’ < бага́ты (гл.).
Перабажа́цца ’перастаць моцна хацець’ (Нас.). Да пера- і бажа́ць ’моцна прасіць’ (гл.).
Перабалэ́хтаць ’перабоўтаць’ (карэліц., Жыв. сл.). Да пера- (гл.) і балэ́хтаць, якое з гукапераймання балэх! ’бух’, узмоцненага суфіксам ‑т‑ (< прасл. *‑ъt‑), як у кудахтаць і кудакаць.
Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).
Перабе́луха (пырыбі́луха) ’акуратная жанчына’ (іван., Нар. лекс.). З ⁺prěběluxa, у якім прыстаўка prě‑ мае ўзмацняльнае значэнне, а běl‑ux‑a азначае ’тая, якая адрозніваецца беллю, чысцінёй’ < *bělъ > бе́лы (гл.).