Вучы́лішча ’спецыяльная навучальная ўстанова’ (БРС, КТС); ’школа’ (Касп., Бяльк.), рус. учи́лище, чэш. učiliště, славен. učilišče ’вучылішча, школа’, серб.-харв. учили́ште, макед. училиште ’школа’, балг. учи́лище ’тс’. Утворана ад асновы *učil‑ пры дапамозе суфікса, які абазначае месца дзеяння, гл. вучыць.
Вучы́цель ’настаўнік’ (Касп.; КЭС, лаг.), укр. учитель, вчитель, рус. учитель, польск. uczyciel (да XVI ст.), nauczyciel, чэш. učitel, славен. učitelj, серб.-харв. у̀чител, макед. учител, балг. учи́тел. Хутчэй за ўсё запазычана са ст.-слав. учитель, пра што сведчыць суфіксацыя (Юргелевіч, Курс, 132; Суф. словообр., 59 і наст.).
Вучы́цілка ’настаўніца’ (Касп.), вучыце́лька ’тс’ (гродз., Цых.). Да вучыцель; форма з націскам на другім складзе ўзнікла пад уплывам польск. nauczycielka ’тс’.
Вучы́ць (БРС, КТС, Байк. і Некр., Нас., Шат.), вучы́цца (Нас., Касп., Байк. і Некр., БРС, Грыг.), укр. учи́ти, рус. учи́ть, польск. uczyć, чэш. učiti, славац. učiť, в.-луж. wućić, н.-луж. hućyś, славен. učíti, серб.-харв. у̀чити, макед. учи ’вучыць’, балг. у́ча ’вучу’. Прасл. *učiti звязана чаргаваннем з *‑vyknǫti (параўн. пры‑выкнуць, з‑выкнуць), роднаснае ст.-прус. iaukint ’трэніраваць, практыкаваць’, літ. jaukìnti, jaukinù ’прывучаць, утаймоўваць’, jaũkas ’прынада’, jaukùs ’рахманы’; ’ручны’, ст.-інд. úcyati ’знаходзіць задавальненне, мае звычку’, ṓkas ’задавальненне’, гоц. biūhts ’звычны’ (Бернекер, 593; Махэк₂, 666; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179 і наст.).
Вучэ́бны (КТС). Запазычана з рус. учебный (Крукоўскі, Уплыў, 59).
Вучэ́нне (БРС, КТС, Байк. і Некр.). Да вучыць (гл.), адносна словаўтварэння гл. Суф. словообр., 151, 179.
Вуша́к ’бакавы брус у дзвярной або аконнай асадзе’ (КТС); ’слуп з пазамі ў раме дзвярэй’ (БРС; КЭС, лаг.; Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Шат.; бялын., Янк. Мат., В. В.), палес. уша́к, вушак (Шушк., КСТ) таксама ’шула ў плоце’ (Куч.), польск. uszak. Ад ву́ха, што звязана з метафарай «дзверы — галава»; параўн. назву верхняй часткі рамы дзвярэй шапка (Сцяц., Словаўтв., 20) або з формай выраза для замацавання дзвярэй, параўн. правушына (гл.). У карысць апошняга сведчыць, відаць, рэдкае серб.-харв. уша̑к: «наби̏о држаљу у уша̑к» (СДЗб., 17, 47), значыць, магчыма, нейкую дэталь з правушынай, што дазваляе бачыць ва ўсіх пералічаных словах самастойныя ўтварэнні з суфіксам ‑jakъ; адносіны беларускага і польскага слоў няясныя (запазычанне з бел.?), аднак Варш. сл. дае і значэнне ’крукі, завесы, на якіх трымаюцца дзверы’, якое магло быць зыходным для дадзенага слова. Ці не сюды ж балг. дыял. куша́к ’папярэчная перакладзіна ў старых дзвярах’, збліжанае, магчыма, з цюркізмам куша́к ’пояс’? Параўн. вушня́к (гл.).
Ву́шалка ’гушкаўка’ (Цых.). Ад гу́шалка ’тс’ з менай ілжэпратэзы г на в.
Ву́шальніца ’вусень’ (свісл., Шатал.). Да ву́сеніца (гл.) з «шапялявым» вымаўленнем мяккага c і распадабненнем неарганічнага падваення зычных: *вусянніца > вушальніца; параўн. вучальнік, ву́сяльніца (гл.).
Вуша́нка ’зімовая шапка з вушамі’ (БРС, КТС, Інстр. I, КСТ), рус. ушанка. Да вуха, вушы шляхам семантычнай кандэнсацыі з «шапка з вушамі».