Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лясі́на, лесі́на, лесі́на ’адно дрэва на корані’, ’сухое дрэва’, ’ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял’, ’бервяно’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Касп., Ян., Юрч. Вытв.; рас., Шатал.; пух., Сл. ПЗБ; ТС). Да лес (гл.). Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 155–156.

Лясі́нка, лесі́нка ’адна арэшына’ (лельч., Нар. лекс.). Да леса1 (гл.).

Ляск ’звонкі гук, які ўтвараецца пры ўдары металічным прадметам аб метал, камень і інш.’, ’рэзкі, сухі гук пры ўдары, сутыкненні’ (ТСБМ, Касп.). Укр. ляск, рус. лязг. Усх.-слав. гукаперайманне (Бернекер, 1, 702).

Ля́ска ’галінка дрэва, дубец, палачка, кій, прыс, шост’ (Нас., Мядзв., Касп., Сцяшк., ТС., Сл. ПЗБ), ’прыгожы кірмашовы кіёчак’ (КЭС, лаг.), ’штыкеціна, выгнутая палка ў вертыкальным плятні’, ’дошка ў плоце’; ’гарызантальная жэрдка ў агароджы’ (Сцяшк., Бір. дыс., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбіце калёс’ (бялын., Янк. Мат.; мсцісл., Полымя, 7, 1987, Бір. дыс., гродз., Сцяц. Словаўтв.; зэльв., Шатал.), ’палка плытагона, якою ён правіць плытом’ (Бір. дыс.), ’планка круглага сячэння ў баране, у венцеры’ (Сл. ПЗБ), ля́сачка ’трасцінка, палачка’ (Нас., Янк. 1), ля́сачкі ’тонкія дошчачкі ў кроснах, якія прытрымліваюць палатно, каб яно не сцягвалася’ (Сцяшк.). Запазычана з польск. laska ’кій, палка’, ст.-бел. ляска, леска (XVI ст.) ’жазло’, ’арэхавы кій’ — са ст.-польск. laska ’тс’ (Цвяткоў, 53; Слаўскі, 4, 59–60; Булыка, Запазыч., 185; Сцяцко, Словаўтв., 177; Арашонкава, БЛ, 2, 50), якія да прасл. lěska ’арэхавы кій’. Пазней адбылося напаўненне семантыкі новымі значэннямі. Гл. таксама леса1.

Ля́скавіца1 ’смерць’ (Растарг.). Да ля́скаць, ля́снуць ’згінуць’ (гл.). Аб суфіксе ‑авіца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 82.

*Ля́скавіца2, ля́сковіца ’маланка’ (ТС) — паводле ўдараў грому — да ля́скаць (гл.). Параўн. таксама ляската́ць ’моцна грымець і бліскаць’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы з бліскаві́ца ’маланка’ (Сл. ПЗБ) пры кантамінацыі з ля́скаць.

Ля́скалка ’скрыпень вузкалісты, Epilobium angustifolium Scop.’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да ля́скаць. Аднак матывацыя застаецца няяснай. У часткі назваў пераважае «гукавая» прыкмета: скрыпень, скрыпнік, скрыпун. Сюды ж і ля́скалка. Магчыма, паводле гука пры ляску, трэску плода-каробачкі.

Ля́скат ’гукі пры лясканні’ (ТСБМ, Растарг.; стаўб.; Нар. словатв.), ля́скот ’бразгат’ (ТС), укр. лескіт ’трэск’. Утворана ад леската́ць (гл.) < прасл. leskati > ляскаць (гл.).

Ля́скаўка1 ’смалёўка, Silene cucubalus Wib.’ (брэсц., Кіс.; лельч., Арх. ГУ), тураў. ля́скоўка ’тс’ (ТС), а таксама ’палявая мята’; асіп. ’званец, Rhinanthus L.’ (Сл. ПЗБ). Да ля́скаць (гл.) — надзьмуты падвяночак гучна лопаецца, калі яго злавіць пальцамі. Аналагічна паўд.-чэш. praskavec (< praskati ’лопацца, трэскацца’), славац. pukaía (< pukať ’тс’), польск. trzaskawka (< trzaskać ’тс’).

*Ля́скаўка2, ля́скоўка ’плавальны пузыр у рыбы’ (ТС). Да ляскаць ’трэскацца’ (гл.).

*Ля́скаўка3, ля́скоўка ’падлешчык’ (ТС). Да ле́скаўка (гл.).

Ля́скаўка4 ’палоска кары, раздвоеная з аднаго канца для перадачы тонкага гука пры гульні «ляшчоткі»’, ’гульня «ляшчоткі»’ (Нас.). Роднаснае з польск. laskować ’выразаць жалабы’, ’аздабляць дранкай, ляскамі, прутамі’, ’рыфляваць’.

Ля́скаць ’утвараць ляск, прарэзлівы стук’, ’пляскаць у далоні’ (ТСБМ, Шат., Касп., КЭС, лаг.), ’трашчаць, праводзячы кіем па радзе калоў’ (Гарэц.), ’біць, удараць чым-небудзь плоскім’ (Сцяшк., Шат.), ’стукаць’ (ТС), ’прыбіваць нітку пры тканні’, ’крычаць прарэзліва’ (Ян.), ’клекатаць (пра бусла)’ (докш., Сл. ПЗБ), ля́снуць ’выцяць, агрэць’, ’згінуць’, ’знікнуць, прапасці’, ’пабегчы’, ’выпіць’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч., Сцяшк., Сл. ПЗБ; ТС; КЭС, лаг.; рагач., Мат. Гом.), лясонуць ’моцна ляснуць’ (ТС), ля́снуцца ’упасці і моцна ўдарыцца’ (ТСБМ, Растарг., Мат. Гом., ТС), пін. ляску́чы ’звонкі, гучны’ (Нар. лекс.). Укр. ля́скати, рус. ля́скать ’тс’; ст.-рус. ляскати ’ляскаць зубамі’, ’чаўкаць’. Прасл. leskati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 14, 135–136).

Ляска́ч, ліска́ч ’пляскач, удар’ (Бяльк.). Да ля́скаць (гл.).