Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Няўпа́мкі (nieūpamki) ’не ў памяці, неўздагад’ (Пятк. 2), неўпамяткі ’тс’ (ТС). Да пимяць (гл.), ‑кі можа разглядацца як прыслоўны суфікс, які можа далучацца непасрэдна да кораня (Карскі 2-3, 69).

Няўра́тны (неўратны) ’несумленны, бессаромны’ (ТС). Няясна, магчыма, да рата ’умоўная сума, плата; чарговая павіннасць’ (гл.); можа быць супастаўлена з розворатны ’бязладны’ (ТС), што, відаць, ад ц.-слав. розвратити ’разбэсціць’.

Няўро́кам: nie uròkam albo nie ŭròkam kàżuczy (Пятк. 2), не урокам сказаць (Нас.), няўрокам сказана (полац., Нар. лекс.) — гаворыцца, калі што-небудзь хваляць; сюды ж таксама няўрошны: каб короўки моло́шны, а тиляти няўрошны (Рам.) — якога цяжка ўракці; параўн. славац. neúrekom ’каб не зракці’, neúročny ’прыгожы, здаровы, добра выглядаючы’, укр. невро́чливий, неврі́кливий ’які не хварэе ад урокаў’, рус. неуро́чливый ’тс’. Да урок, урокі (гл.); паводле Махэка₂ (397), існавала вера, што дрэнныя людзі, калдуны, маглі нашкодзіць, хвалячы.

Няўро́ма ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл., Юрч. НВС). Няясна.

Няўро́чны (няурочный) ’незвычайны’ (Яруш.). Гл. уро́чны, сярод значэнняў якога ’схільны да ўрокаў’ (гл. няўрокам) і ’пэўны, дамоўлены, вызначаны’ (гл. рэкнуць, рэкці).

Няўру́чна ’нязручна’ (віц., Нар. лекс.), няўру́чный ’нязручны’ (бешанк., Нар. сл.), параўн. рус. неуручно, неуручный ’тс’. Да рука́, параўн. нязручна (гл.).

Няўры́мст (niŭrymst) ’нецярплівы’ (Арх. Федар.), няўры́мста, няўры́мсцік ’тс’ (Янк. 3., Сл. ЦРБ), няўры́мслівы ’неспакойны, настойлівы’ (парыц., Янк. Мат.), няўры́мсціць ’не уцярпець’ (Грыг.). Да ўры́мсціць (гл.).

Няўстро́паць (неустропаць) ’не угледзець, не заўважыць’. Гл. устропаць.

Няўстру́й ’непаседлівы, нецерпялівы, няўрымслівы чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; Сл. ЦРБ), ’весялун’, няўстру́йны ’неспакойны’ (Сцяшк. Сл.), параўн. укр. невструйливий, невстрійливий ’непаседлівы, гарэзны’, рус. неустро́йный, неустро́ица ’неспакойны, буйны чалавек’ (арх., СРНГ). Няясна; магчыма, звязана з лат. stràjuš ’хуткі, імклівы’, літ. sraũjas ’тс’, гл. струмень. Не- (ня‑) у гэтым выпадку мае ўзмацняльны характар.

Няўсці́вы ’бессаромны’ (Ян.). Няясна. Сапсаванае няўчцівы (гл. учцівы)?