Няўро́кам: nie uròkam albo nie ŭròkam kàżuczy (Пятк. 2), не урокам сказаць (Нас.), няўрокам сказана (полац., Нар. лекс.) — гаворыцца, калі што-небудзь хваляць; сюды ж таксама няўрошны: каб короўки моло́шны, а тиляти няўрошны (Рам.) — якога цяжка ўракці; параўн. славац. neúrekom ’каб не зракці’, neúročny ’прыгожы, здаровы, добра выглядаючы’, укр. невро́чливий, неврі́кливий ’які не хварэе ад урокаў’, рус. неуро́чливый ’тс’. Да урок, урокі (гл.); паводле Махэка₂ (397), існавала вера, што дрэнныя людзі, калдуны, маглі нашкодзіць, хвалячы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)