Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Клек: «З костачак клек пацячэ» (Сержп.). Гл. клёк 2.

Клекану́ць ’прапасці’ (Фед. Рук.). Гл. клекнуць.

Клеката́ць ’крычаць падобна некаторым птушкам’, ’бурліць, кіпець, булькаць’ (ТСБМ, Сержп. Грам., ТС, Мат. Гом.), ’смяяцца’ (Нар. лекс.). Гл. клакатаць.

*Кле́кнуць, кле́кнуты ’схіляцца’ (Выг.). Гл. клякаць.

Кле́ктаць кл́екты ’пакрываць сценкі вулея воскам’ (Анох.). Гл. клёк 2.

Клемба́ты ’клышаногі’ (ТС). Гл. клембы.

Кле́мбаць ’ісці кульгаючы’ (ТС). Гл. клембы.

Кле́мбы ’абутак на драўлянай падэшве’ (Мат. Маг.). Гл. клумбы.

Кле́мікі ’тэпці’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. клембы (там жа, 2, 471). Клемікі < клембікі.

Кле́мка 1 ’ўчастак зямлі квадратнай ці прамавугольнай формы ў канцы шнуроў, мізэрны ўчастак зямлі, града’ (Яшк.). Слова, відаць, нямецкага паходжання. Параўн. ням. klamm ’вузкі, цесны’. Непасрэдная крыніца невядомая.

Кле́мка 2 ’божая кароўка’ (Шатал.). Параўн. клемка 1 (гл.).