Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ля́вай ’непраходна’ ў сказе: Пасля снегу поля ляжа́ло ля́вай (ваўк., Сцяшк.). У выніку кантамінацыі лексемы лава ’пласт, рад’ і выразу лядам ляжаць.

Ля́віца (іран.) ’рот’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана генетычна з рус. пск. ла́вики ’дзясна’, алан. лавла́ка ’тс’, ’сківіца’ (?).

Лявіца ’ільвіца’ (Кліх). Да леў (гл.).

*Лявок, левок ’вылівак’ (петрык., Шатал., Мат. Гом.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння livati, якое ад liti > ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 59). Параўн. таксама вылівак (гл.).

Лявоніха1 ’беларускі парны народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Шат., Касп.). Ад мужчынскага імя Лявон. Параўн. іншыя бел. народныя танцы паводле імя: мікіта, юрачка. Цяпер танец лявоніха ўспрымаецца як фальклорны. Сема фальклорнасці, самадзейнасці прысутнічае ў лексеме лявоніха ’самагон’ (Жд. 1). Параўн. суч. размоўнае фальклор ’тс’.

Ляворвар ’рэвальвер’ (Шат.). Сапсаванае народнае рэвальвер, якое (праз рус.) з франц. revolver ’тс’. Аднак націскное о падказвае нам аб іншай крыніцы запазычання — польск. rewolwer, якое з англ. revolver ’тс’.

Ляву́ш, лявуша́, лявушня́, ляўшня́ (гродз., Сл. ПЗБ), рус. леву́ша́, леву́ха́, левоня, левош, левха́, левша́. Да ле́вы (гл.). А б суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 125, 134).

Ляг у выразе лязом зацяць ’залажыць горла’ (Ян.), укр. ляг, ляги́, ля́гома, ля́гови ’час класціся спаць’, рус. ляг ’ляжачы стан’, польск. ląg ’вылупліванне птушанят’, чэш. leh ’ляжанне’, славац. ľah ’тс’, славен. lẹ̑g ’вылупліванне птушак’, ’адзін заход вылуплівання’. Прасл. lęgъ, якое з lęgnǫti < lęgti < legtʼi > ле́гчы (гл.).

Ля́га1 ’жаба’ (Рам. 3, Нар. Гом.). Рус. калуж., тул. ля́га, ляга́ ’тс’. Да лягаць, ляга́цца, параўн. рус. паўн. ляга́ть ’біць’, ’адштурхоўваць’, ляга́ться ’рухацца’, ’калыхацца’, ’брыкацца’, ля́га ’сцягно’, ля‑д‑вея ’тс’, якія з прасл. lęgati (польск. ligać ’біць нагой’, чэш. líhati ’рухаць’, укр. ли́гнути ’ўдарыць’; і.-е. адпаведнікі: літ. lingúoti ’хістаць’, лат. linguôt ’хістацца’, ст.-інд. laηghati, laηghayati, rḗjate ’ўскоквае, скача, дрыжыць’, ірл. lingid ’скача’, ст.-в.-ням. lungar, ст.-англ. lunger ’хуткі’, лац. lumbus, ст.-ісл. lend ’сцягно’, ст.-грэч. ἐλαφρός ’лёгкі, рухомы’ (Слаўскі, 4, 250; Фасмер, 2, 548; Аткупшчыкоў. Из истории, 133; ён жа, Этимология–84, 193).

Ляѓа2 ’гультай, лежабок’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС; клім., Мат. Маг.), укр. ля́га, рус. смал., арл., бран. ля́га ’тс’, польск. (з іншым суфіксам) leguś, каш. legas, legan, славац. lehen, серб.-харв. чак. lêganj ’гультай, які ўвесь час ляжыць’. Да ляга́ць < прасл. lěgati > legtʼi > ле́гчы (гл.).

Лягава́ць ’лайдачыць, ленавацца’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да ля́га2 (гл.).

Ляга́вы1 ’пародзісты (аб сабаку)’ (Сцяшк.), ст.-бел. лекгавый. Запазычана са ст.-польск. legawy pies ’выжал — сабака, які навучаны класціся на месца і віляць хвастом тады, калі ён пабачыць птушку, на якую палююць’ (Слаўскі, 4, 113–114; Фасмер, 2, 473; Булыка, Лекс. запазыч., 143; Кохман, 81).

Ляга́вы2, люга́вы, люга́ўка ’той, хто ўхіляецца ад цяжкай працы’ (Пан. дыс.; дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, паланізм, параўн. польск. legawy ’той, хто любіць вылёжвацца, гультай, соня’.