Лявоніха 1 ’беларускі парны народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Мядзв., Шат., Касп.). Ад мужчынскага імя Лявон. Параўн. іншыя бел. народныя танцы паводле імя: мікіта, юрачка. Цяпер танец лявоніха ўспрымаецца як фальклорны. Сема фальклорнасці, самадзейнасці прысутнічае ў лексеме лявоніха ’самагон’ (Жд. 1). Параўн. суч. размоўнае фальклор ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)