Намелькава́цца ’наканаваць’: Як яму намелкуецца на енку з раджэння, так і будзя (карм., Мат. Гом.). Няясна, магчыма, дэфармаванае памяркуецца, гл. меркаваць.
Наме́снік ’службовая асоба, што замяшчае кіраўніка’ (ТСБМ), ’удзельнік абраду з боку маладой, які сядзеў побач з ёй да прыезду дружыны жаніха’ (віл., З нар. сл.), ’аканом’ (Мал.), namiéśnik ’намеснік аканома ці карбовы’ (Пятк.), ’аканом у маёнтку’ (Арх. Федар.), параўн. глосу ў Скарыны: анфипатомъ//намесникомъ, укр. намі́сник ’намеснік’, рус. наме́стник ’тс’, польск. namiestnik, namiastek, ст.-чэш. naměstník, чэш., славац. náměstek ’тс’, н.-луж. namjašnik, славен. naniestnik, серб.-харв. на́месник, балг. наме́стник, макед. намесник, ст.-слав. намѣстьникъ ’намеснік’, ’пераемнік’. На падставе таго, што дзеяслоў *naměstiti, ад якога магло быць утворана слова, у славянскіх мовах не зафіксаваны, Львоў (Этимология–1979, 62) услед за Скокам (2, 438) мяркуе, што яно з’яўляецца семантычнай калькай з ням. Statthalter, што ўзнікла ў Маравіі ў час распаўсюджання хрысціянства ў IX ст., адкуль пісьмовым і вусным шляхам стала вядомым на іншых славянскіх землях у значэнні ’намеснік’, ’пераемнік’, ’прадаўжальнік’. Аднак наяўнасць слова ў народнай мове, у прыватнасці ў вясельным абрадзе, дзе яно несумненна паходзіць з прыназоўнікавага спалучэння *na město (намеснік да прыезду жаніха сядзеў на яго месцы побач з маладой), дапускае і іншы шлях утварэння слова.
Наме́сь ’іменна’ (Яруш.). Няясна.
На́ме́тка 1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр. намі́тка, рус. намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт 1.
Наме́тка 2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.
Намёт 1 ’вельмі тонкае палатно ў два ніты з каляровымі палоскамі па баках’ (докш., Янк. Мат.), ’абрадавы ручнік (даматаны’) (ветк., Мат. Гом.; чэрв., Сл. ПЗБ), кавалак тонкага кужэльнага палатна, які жанчыны абмотвалі вакол галавы’ (чэрв., пухав., калінк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. наметь (XVI–XVII стст.) ’шацёр’, укр. намет, наміт ’шацёр, палатка’, рус. намёт ’сховішча, навес, шацёр’, польск. namiot ’палатка, шацёр, полаг’. Старабеларускае слова лічыцца запазычаннем з польскай (Жураўскі, SOr, 1961, 1, 40); адносна абрадавага ручніка і накрыцця галавы замужніх жанчын гэта меркаванне цяжка было б прыняць, паколькі ў польск. мове для слова namiot такіх значэнняў не фіксуецца. Фасмер (3, 41) прымае самастойнае развіццё ад на і метать, аспрэчваючы больш раннюю этымалогію, якая выводзіць усходнеславянскае і польскае слова ў значэнні ’шацёр’ з іран., афган, namd ’лямец’. Літ. nuometas ’накрыццё галавы з тонкага палатна’. Буга (Rinkt., 2, 502) лічыць запазычаннем з усходнеславянскіх моў. Пра магчымасць самастойнага ўтварэння слова намёт сведчыць наяўнасць аманімічных форм ад мятаць, напр., намёт ’кошык на рыбу’ (Бяльк.), ’падатак’ (Нас.), рус. намёт ’паветка’, ’капна’ і інш. Гл. наметка і.
Намёт 2 ’гурба, сумёт’ (Юрч. СНС), рус. намёт ’тс’. Да мнеці (гл.), намятиць, параўн. таксама на́мець ’тс’ (ТС).
Намі́тусь ’у розныя бакі (галовамі, камлямі і інш.)’ (смарг., Сцяшк. Сл., ТС), ’галовамі ў супрацьлеглыя бакі, «валетам» (легчы)’ (глыб., Сл. ПЗБ), намітуз ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), намытусь ’адзін да аднаго спіной (ляжаць)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), на‑мітусь ’наадварот’ (Мядзв.), намітусь ’спосаб вязання: вочка направа, вочка налева’ (Жд. 1), намітуські́ ’адна насупраць другой’ (лаг., Сл. ПЗБ). Можна параўнаць з балг. на́мито ’крыва, коса, у розныя бакі’, што звязваюць са ст.-слав. митѣ ’папераменна’; серб.-харв. mitȉti ’прайсці побач’, лат. mitêt ’змяняць’ і інш. (Фасмер, 2, 628; Куркіна, Этимология–1980, 629; Скок, 3, 291), параўн. таксама ўміт́уські: За ім леціць стрэла умітуські ’хвалепадобна’ (Сержп., Прымхі). Усё да мі́тусь ’у розныя бакі’ (гл.), мітусі́цца.
Намне́сь ’нядаўна’ (Грыг.), ’учора’ (маг., Мат.). Згодна з Карскім, з *на дьньcь (Карскі 2–3, 74).
Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўка ’загавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.
Намонацца ’натаміцца, намарыцца’ (Сцяшк. Сл., ТС), намонькацца ’тс’ (ТС). Няясна, магчыма экспрэсіўнае ўтварэнне ад польск. męka ’мука’ ці да мяць, мну.
Намосклый ’прамоклы, размоклы (толькі пра драўлянае)’ (драгіч., Клімч.). Звязана з рус. мозглый ’гнілы’ (< *mъzglъjь), аглушэнне зычных, магчыма, у выніку збліжэння з намоклы; аднак не выключаны і зыходны варыянт кораня з аглушэннем, гл. укр. карп. москоли ’непагода’, а таксама гідронім Масква, які параўноўваюць з чэш., славац. moskva ’сырое збожжа’ (Фасмер, 2, 660).