Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

На́лапам ’нечакана’ (дзярж., Нар. сл.), ’знячэўку, інтэнсіўна’ (слуц., Нар. словатв.), нала́пам, налопам ’раптоўна, хціва’ (Сцяшк. Сл.), налопам ’нечакана, нахабна’ (Бяльк.), налоп ’нечаканасць’ (Бяльк.), укр. на́лопом ’нахабна’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на лап, ад ла́паць, ла́пнуць ’схапіць’ (параўн. выкл. лап! ’цап!’), прадстаўленай у славац. strielať na lap ’доўга не цэлячыся (страляць)’, параўн. таксама укр. лапі ’лёгка, хутка’, ст.-рус. лапь ’не думаючы, проста’, польск. дыял. łopie ’хутка’, ст.-чэш. lap ’адразу, хутка, не задумваючыся’ сюды ж адносяць і лапчы́ва, лапшы́ва ’прагна (есці, піць)’ (Брукнер, 306; Фасмер, 2, 459; Махэк₂, 320). Канчатак ‑ам па ўзору прыслоўяў, утвораных на базе назоўнікавай формы творн. скл. адз. л.

Нала́с ’захворванне скуры’ (Касп.). Хутчэй за ўсё ад налазіць дапаўзаць’, гл. ла́зіць.

Наластава́ць ’накласці’ (любан., Нар. словатв.). Да лашт, лаштаваць (гл.).

Налашчы́ць ’адбяліць (пражу)’ (Мат. Гом.), налосціцца ’наглянцавацца, зашмальцавацца’ (ТС). Да лоск ’бляск, глянец’.

Нале́ ’ага, так, але’ (шчуч., З нар. сл.), ноле ’тс’ (кап., Нар. словатв., карэл., Нар. лекс., Жд. 1), нуле ’тс’ (Нар. лекс.). З ну ’так’ і але ’ага, так’, параўн. польск. дыял. riale ’акрамя таго, зрэшты’ (< по ale), чэш. дыял. nale ’ну і’ (< no ale), гл. Махэк₂, 400; ESSJ SG, 2, 437; іншага паходжання ст.-бел. ноли ’але толькі’ (XVI ст.), гл. Карскі 2–3, 83; ESSJ SG, 2, 503–504 (з пъ li).

Нале́мбік ’слабіцельнае’ (Бяльк.). Відаць, са спалучэння на алембік (перагнаць), параўн. у слоўніку Насовіча пад алёмбік ’перагонны апарат, рэторта, куб’, вядомае з XVII ст.; ст.-бел. алембикъ (олембикъ) запазычана (Булыка, Лекс. запазыч., 94) са ст.-польск. alembik (< лац. alambicum, ад араб. al‑aribiq).

На́лепкі ’кідком з рукі’: Кідай мячык налепкі (Бяльк.). Няясна.

Нале́цце ’будучы год’ (Нас., Гарэц., Яруш., Др., Юрч., Сл. ПЗБ), нале́цьця ’тс’ (Бяльк.; бялын., Янк. Мат.; чавус., Нар. сл.; Яўс.; віл., Жыв. сл.), нале́цце ’лета (наступнае)’ (Мат. Гом.). Сюды ж нале́та ’ў будучым годзе’ (Янк. Мат.; Сл. ПЗБ), на‑ле́то ’на будучы год’ (Мядзв.), якія тлумачаць паходжанне слова. Цікавую паралель уяўляюць в.-луж. nalěćo, н.-луж. nalěto ’вясна’, якія Шустар-Шэўц (13, 985) выводзіць *na lěto, *na letьje ’час, калі паварочвае на лета’. Ва ўсіх гэтых выпадках пад летам разумеецца ’спрыяльная пара для палявых работ’, пра што сведчыць наступны тэкст у слоўніку Насовіча: Загадаю загадку; закину за грядку; нехай моя загадка лежыць до налецця, г. зн. сяўба жыта на зіму. Слова вядома таксама паўднёварускім гаворкам: нале́тье, нале́тие ’будучы год; будучае лета’ (СРНГ).

Налі́м ’мянтуз, мянёк’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), рус. нали́м, укр. нали́м. Паводле Фасмера (3, 40), цёмнае слова; Ліуканен прапануе рэканструкцыю *nalip‑mъ ад *na‑lipati ’наліпаць’ або ад nalipnǫti ’наліпнуць’, паколькі ў рыбы ліпкая слізь, а не скура (Лиукконен, Восточнославянские отглагольные существительные на ‑м‑, 1. Хельсинки, 1987, 89–90), што цалкам верагодна, аднак застаецца вызначыць умовы пераходу рэканструяванай формы *nalipmъ > налім, паколькі звычайна наліпнуць > наліп, параўн. тураўск. наліпнуць ’наліпнуць, напрыліпаць’ і наліп ’намаразь, намёрзлы снег’ (ТС).

Налі́снік ’тонкі блін з пшанічнай мукі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Янк. 1, Вешт.; бых., Янк. Мат., Некр., ТС), нале́снік ’тс’ (Нас., Бяльк., Яўс.), ’блінчык з начынкай’ (Мядзв., ТС), нале́снікі ’бліны з мукі, крухмалу без соды, дражджэй’ (Янук.), укр. нали́сник ’блінчык’, рус. нали́стник ’аладка, спечаная на лістах капусты, чамярыцы або на блясе’ (СРНГ), польск. naleśnik ’тонкі блін, спечаны на патэльні’, чэш. nálesnik ’хлеб, спечаны на капусным лісце’. Паводле найбольш вядомай этымалогіі (Даль, Варш. сл., пазней Крэя, JP, 38, 1958, 204 і наст.), ад ліст; іншая версія — ад *lěsa ’рашотка’ з пазнейшым народнаэтымалагічным збліжэннем з ліст, параўн. Трубачоў-Фасмер, 3, 40 (з л-рай).