◎ Нале́мбік ’слабіцельнае’ (Бяльк.). Відаць, са спалучэння на алембік (перагнаць), параўн. у слоўніку Насовіча пад алёмбік ’перагонны апарат, рэторта, куб’, вядомае з XVII ст.; ст.-бел. алембикъ (олембикъ) запазычана (Булыка, Лекс. запазыч., 94) са ст.-польск. alembik (< лац. alambicum, ад араб. al‑ ’aribiq).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)