Намосклый ’прамоклы, размоклы (толькі пра драўлянае)’ (драгіч., Клімч.). Звязана з рус. мозглый ’гнілы’ (< *mbzg^jь), аглушэнне зычных, магчыма, у выніку збліжэння з намоклы; аднак не выключаны і зыходны варыянт кораня з аглушэннем, гл. укр. карп. москоли ’непагода’, а таксама гідронім Маск‑ βά, які параўноўваюць з чэш., славац. moskva ’сырое збожжа’ (Фасмер, 2, 660).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)