Во́ўчэк ’рыба, падобная да ярша, але з таўсцейшай галавой, шырокім ротам і больш цёмнай афарбоўкай лускі’ (Дэмб., 2, 543). Гл. ваўчок.
Вох выкл. (БРС, КТС, Нас.), адсюль — вохаць, вохнуць (БРС, Бяльк., КТС, Нас., Касп.). Параўн. рус. ох, охать, ст.-рус. охъ, укр. ох, о́хати, чэш., польск. och. Гукапераймальнае (Міклашыч, 220; Праабражэнскі, 1, 624; Фасмер, 3, 174).
Во́хкаць (БРС, Шат., Бяльк.). Укр. е́хкати ’тс’. Дэмінутыўная форма ад вохаць; гэтыя формы пашыраны ва ўкр. мове і менш — у бел. (Чарнецкі, Мовазнаўства, 1970, 5, 28 і наст.).
Во́хра (БРС, КТС), вохра́ (Нас.). Рус. о́хра, укр. во́хра. Запазычанне з лац. ochra (ад грэч. ὤχρα ’вохра’, ώχρος ’бледны, жаўтаваты’) праз польск. ochra (Праабражэнскі, 1, 672; Фасмер, 3, 176).
Во́хтымирь арг. ’восем’ (Рам., 9) з лац. octō ’восем’ і арг. часціцы; параўн. інш. лічэб. сентимир ’сем’, девянтимир ’дзевяць’ (гл. Рам., 9, 5).
Во́цат (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Бір. Дзярж., Гарэц., КТС). Запазычанне з польск. ocet (Кюнэ, Poln., 82, 114), якое з гоц. akeit < лац. acētum ’воцат’ (Брукнер, 373). Магчыма і непасрэднае запазычанне ў слав. мовах з лац. асеtum (Фасмер, 3, 176 і наст.). У фанетычных і культурна-гістарычных адносінах магчымы абодва варыянты (Кіпарскі, Gemeinslav., 177 і наст.; Скок, 3, 540).
Во́цатнік бат. ’дрэва або хмызняк, Rhus typhina’ (БРС). Кіслыя плады воцатніку часам ужывалі для падкіслення вінаграднага воцату, адкуль і назва.
Вочависта ’відавочна, напэўна’ (Яруш.). Ст.-бел. очевисте, очевисто, очивисте, очивисто ’асабіста, відавочна’. Запазычанне з польск. oczywiście ’тс’ (Булыка, Запазыч., 238).
Во́чап ’шост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус. о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.
Во́чапка ’дужка вядра, вешалка (у адзежы), рэмень у цэпе’ (БРС, КТС, Сцяц., Нар.); ’ручка (у кашалі)’ (Мат. Гом.). Ад ачапіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑.