На́брыдзь ’валацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́брід ’навалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.
Набры́днуць ’надакучыць, абрыднуць’ (Бяльк., Сцяшк.), набры́даць ’моцна надаесці’ (Шат.), укр. набрида́ти ’тс’, рус. набри́днуть ’тс’. Гл. бры́днуць, брыда́.
Набры́нуць ’набрысці, трапіць’ (ТС). Відаць, кантамінацыя: набрысціу, нарынуць ’натрапіць’ (гл.).
Набрыня́ць ’набухаць’ (Касп.), ’набухнуць ад вільгаці’ (Шат., Сцяшк., Чач.). Гл. брыня́ць.
Набры́цца ’натрапіць’: набрыўся на грыбы (паст., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі: набрысціу, нарыцца ’натрапіць, напароцца’ (гл.).
Набрэ́нкнуць ’набрыняць (вадою)’ (Сцяц.). Запазычана з польск. nabrzęknąć ’тс’ з субстытуцыяй rz > p, спрадвечная форма набракнуць.
Набу́бнець ’набухнуць’ (браг., З нар. сл.), набубніцца ’набрыняць (пра пупышкі)’ (в.-дзв., Нар. сл.), набубеніцца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.), укр. набубніш ’набухнуць (пра зерне), надуць (жывот)’, балг. набъбна ’набухнуць, распухнуць’, макед. набабне ’тс’, в.-луж. nabubnić ’набухнуць, уздуцце’. Ад бу́бнець, прасл. bębbnąii ’пухнуць, набухаць’.
Набу́гліцца ’напрацавацца’ (полац., Нар. лекс.). Няясна, магчыма, ад незафіксаванага *бу́гліцца.
Набугорываць ’навальваць многа, накладваць’, набугораны «наваленный подобно бугру» (Нас.), параўн. рус. набугриться ’ўздуцца гарбом’. Ад бугор (гл.).
Набудава́ць ’набраць, накласці поўную пасудзіну’ (ушацк., Нар. лекс.), набудава́цца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё ад бутава́ць ’напіхваць’ з ад’ідэацыяй да будава́ць ці ў выніку азванчэння т у інтэрвакальным становішчы.