Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Набра́нка1 ’вымова, прачуханка’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, ад рус. набранить ’насварыцца’.

Набра́нка2 (ныбрянка) ’сукенка з куплёнага (набранага) тавару’ (Бяльк.). Ад набраць ’купіць’.

На́браўкі ’мяшкі пад вачамі’ (жлобін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё ад набриць ’зрабіць складкамі, маршчынамі’, параўн. славен. nabrati ’сабраць складкамі’, nabran ’у зборкі, маршчыністы’, ў < л у выніку дээтымалагізацыі (‑л‑ у аснове ў такіх умовах звычайна захоўваецца, параўн. брилка ’прылада для збірання чарніц’, насілкі і г. д.). Менш верагодна ўтварэнне ад набракиць ’набухаць’, што выклікае пэўныя фанетычныя цяжкасці (устаўное ў?).

Набрачок ’світанак’ (Касп.). Ад броск ’світанне’, першапачаткова хутчэй за ўсё прыслоўнае словазлучэнне тыпу на броску ’на світанку’. Гл. браск.

Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́днавалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).

Наброзгнуць ’набруснець’ (ТС). Гл. брозгнуць, брозкі.

Наброіць ’нагарэзнічаць’ (Нас., Гарэц.), укр. набрбїтинавытвараць, нарабіць глупстваў’. Гл. броіць.

Наброхацца (набрахацца) ’напіцца’ (мсцісл., З нар. сл., Юрч. Фр. 1), рус. набрехаться ’наесціся, напіцца’. Гл. брахаць.

Набру́знуць, набру́зці ’набрацца вільгаці’, ’апухнуць’ (Нас.), ’намокнуць, насыціцца вільгаццю’, набрузлы ’прамоклы’ (Байк. і Некр.). Гл. бру́знуць, бру́злы.

Набруня́ць ’набракнуць’ (ТС), набруняўшае ’набраклае (намочанае, але не праросшае)’ (Жд. 1), укр. набрунитися ’распускацца (пра дрэва)’. Гл. бруняць, бру́нька.

Набрусава́ць ’натачыць’, ’абчасаць’ (Нас., Байк. і Некр.). Гл. брусавиць.