Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кісія́ ’паркаль’ (Бяльк.). Гл. кісяя.

Кі́ска1 ’ласкальная назва кошкі’ (ТСБМ, Др.-Падб.). Да падзыву кошак кіс‑кіс.

Кі́ска2 ’кутас’ (Мат. Гом.). Ад кістка1 (гл.).

Кіслагу́бяц ’губасты’ (Сл. паўн.-зах.). Першая частка складанага слова узыходзіць да першаснай семантыкі дзеяслова кіснуцьі (гл.) ’мокнуць’.

Кіслата́ ’хімічныя злучэнні, звычайна кіслыя на смак’ (ТСБМ), ’заквасак’ (Сл. паўн.-зах.). Да кіслы.

Кісле́ц ’барбарыс, Berberis vulgaris L.’ (Кіс.). Гл. кіслы.

Кіслі́ца ’шчаўе, Rumex acetosa L.’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шн., Касп., Бяльк., Кіс., Нік., Няч.), ’заячая капуста’ (Мат. Гом.), ’кісліца звычайная, Oxalis acetosella L.’ (Кіс., Бейл.), ’від ажыны’ (ТС). Гл. кіслы.

Кіслы ’кіслы па ўласцівасці, квашаны’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’слабы’ (З нар. сл.). Гл. кіснуць.

Кісля́ ’кіслата’ (ТСБМ, Жд. 2, Сл. паўн.-зах.), ’закваска’ (Сл. паўн.-зах.). Утварэнне ад кіслы (гл.) з дапамогай суфікса ‑ja (як suša < sux + ja) (SP, 1, 82).

Кісля́к1 ’сыракваша’ (Жд. 2, Янк. I, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян.). Да кіслы (гл.).

Кісля́к2 ’стары грыб’ (Нас.), аб чалавеку (ТСБМ, Нас., Янк. I), ’няспелая садавіна’ (КЭС, лаг.). Да казляк (гл.) з кантамінацыяй, прыпадабненнем да кіслы ў першасным значэнні ’мокры’.

Кісля́ціна ’шэрсць, выбраная з вырабленай скуры’ (Нас.). Параўн. кислятина ’тс’ (Дабр.). Гл. кіслы.