*Мы́мліць, мы́млыты ’жаласна прасіць, скардзіцца’ (драг., З нар. сл.). Гукапераймальнае. Магчыма, утворана ад мама.
Мы́мра, мсцісл. мы́мря ’злюка, надутая ад крыўды’ (З нар. сл.), ’маўклівы чалавек’ (івац., Сл. Брэс.). Рус. цвяр., пск., калін. мы́мра ’пануры, сумны чалавек’, цвяр. ’плаксун’, укр. ми́мря, ми́мрій ’мармытун’. Гукапераймальнае. Параўн. му́мрыць (гл.) і аналагічныя ўтварэнні: укр. ми́мрити (ма́мрати, мо́мрити), рус. мы́мреть, польск. mumrać і інш. (Бернекер, 2, 75; Брукнер, 348; Фасмер, 3, 9). Параўн. таксама мумра.
Мындра 1 ’бруква’ (маг., Мікуц.). Няясна.
Мы́ндра 2 ’модніца’ (пруж., Сл. Брэс.); з укр. миндра ’тс’, якое з малд. мындру, рум. miridru ’пышны, прыгожы’ < ст.-слав. мѫдръ ’мудры’ (ЕСУМ, 3, 402).
Мы́нка ’могілкі’ (Мін. губ., Мядзв.). Няясна.
Мынтыле́жка ’мянташка’ (кобр., кам. ДАБМ, к. 264). У выніку кантамінацыі ⁺мынтало і мынтэжка. Да мёнціць, мянташка (гл.).
Мынца ’манетны двор’ (Гарб.), ст.-бел. мынца, минца, минница ’манета, манетная справа, манетны двор’ (пач. XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. тупей, тіііса, тіпіса, якія з с.-в.-ням. münze ’манета’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86; Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 122). Аналагічна ст.-бел. мынцаръ, минцаръ, минцеръ ’загадчык манетнага двара’ (XIV ст.) — гл. Булыка, там жа, 74.
Мыньцы́ (мн.) ’блінцы’ (нараўл., Мат. Гом.). Да мыльцы (гл.).
Мыр, мырк, мэр, мэрк ’пра бляянне авечкі, калі яна падзывае ягня’ (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. маркач, маркатиць (гл.).
Мы́рза, мырса ’морда жывёлы’, ’твар’ (дзятл., маст., беласт., шчуч., Сл. ПЗБ). Можна дапусціць кантамінацыю лексем мыса, мыза і морда (гл.).
Мы́рка ’нырка’ (Бест.). Да нырка (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.